Салома ў брыкетах і пілетах эканамічна выгадная
12.10.2010
—
Новости Общества
|
У Чэрыкаве запрацавала першая ў Магілёўскай вобласці вытворчасць паліўных брыкетаў з саломы. Новая польская лінія ўсталяваная на ААТ "Чэрыкаўскі райаграпрамтэхснаб". Яе магутнасць — 1 тона паліўных брыкетаў у гадзіну. Яны цяпер спальваюцца ў спецыяльным аўтаматызаваным катле, які ацяпляе малочны блок прадпрыемства. — Гэта павеў нашага часу — выкарыстанне мясцовых відаў паліва, — пракаментаваў начальнік вытворчага аддзела холдынгу ААТ "Аграмашсэрвіс" у Магілёве Міхаіл Іваноў. — Салома эфектыўна выкарыстоўваецца, а не гніе на палях, і гэта, вядома, эканамічна выгадна. Выдаткі на абсталяванне акупяцца праз некалькі гадоў. Мяркуецца, што саламяныя брыкеты будуць прадавацца яшчэ і за межы Беларусі. Спажываць іх у Беларусі пакуль праблематычна, бо няма дастатковай колькасці спецыяльных катлоў, неабходных для такога паліва. Але ўсё ж гэта справа перспектыўная, таму падобная чэрыкаўскай вытворчасць паліўных пілетаў з саломы ў бліжэйшай будучыні запрацуе ў ААТ "Хоцімскі аграпрамтэхснаб". Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Чэрыкаве запрацавала першая ў Магілёўскай вобласці вытворчасць паліўных брыкетаў з саломы. Новая польская лінія ўсталяваная на ААТ "Чэрыкаўскі...
|
|