Затрыманыя Дашкевіч і Палажанка. 21.by

Затрыманыя Дашкевіч і Палажанка

09.12.2010 20:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарам 9 снежня непадалёк ад Галоўпаштамта міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка.

Паводле супрацоўнікаў праваахоўных органаў, машына, на якой перамяшчаліся Дашкевіч і Палажанка, была скрадзеная.

Пасля кароткага разбіральніцтва маладафронтаўцаў павезлі ў Кастрычніцкі РУУС.

«Зараз мы знаходзімся ў Кастрычніцкім РУУС.

Нам толькі сказалі, што наш аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку, а мы падазраемся ва ўгоне. Зараз міліцыянты афармляюць дакументы.

Больш нічога нам не тлумачылі», — паведаміў ў размове з карэспандэнтам «НН» Зміцер Дашкевіч.

Паводле паплечнікаў Змітра Дашкевіча і Насты Палажанкі, аўтамабіль, праз які затрымалі маладафронтаўцаў, належыць бацьку Насты.

Нагадаем таксама, што Змітра Дашкевіча ўчора ўжо затрымлівалі па падазрэнні ў падробцы правоў на кіраванне аўтамабілем. Аднак пасля праверкі дакументаў адпусцілі.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыянты сцвярджаюць, што аўтамабіль, на якім ехалі маладафронтаўцы, знаходзіцца ў вышуку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика