Заява ГА "Беларускі саюз журналістаў". 21.by

Заява ГА "Беларускі саюз журналістаў"

21.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарам 19 снежня частка кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія прайгралі выбары, зрабіла спробу арганізаваць масавыя беспарадкі ў цэнтры Мінска. На жаль, падчас гэтых супрацьзаконных дзеянняў пацярпелі і нашы калегі — журналісты. Некалькі чалавек былі збітыя, зламаная прафесійная апаратура.

Акцыя на плошчы Незалежнасці з самага пачатку насіла правакацыйны характар. Яе арганізатары, якія павялі сваіх прыхільнікаў на штурм Дома ўрада, не маглі не ведаць пра наступствы. Журналісты, якія выконвалі свой прафесійны абавязак і асвятлялі гэтыя падзеі, апынуліся ў акружэнні звар'яцелага натоўпу. Так званыя лідары апазіцыі, у тым ліку кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія знаходзіліся на плошчы, паводле нашых звестак, не зрабілі ніякіх крокаў, каб засцерагчы ад небяспекі дзейнасць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Падобныя паводзіны несумяшчальныя з нормамі сучаснага цывілізаванага палітычнага жыцця. Звяртаем увагу, што, паводле слоў саміх пацярпелых, супрацоўнікі праваахоўных органаў дзейнічалі строга ў рамках закона. Агрэсію праяўлялі менавіта ўдзельнікі беспарадкаў.

ГА "БСЖ" патрабуе расследавання ўсіх выпадкаў гвалту супраць журналістаў і прыцягнення вінаватых да адказнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 19 снежня частка кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія прайгралі выбары, зрабіла спробу арганізаваць масавыя беспарадкі ў цэнтры Мінска. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика