Верыць трэба толькі фактам. 21.by

Верыць трэба толькі фактам

10.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі міліцыі і іншых зацікаўленых службаў не спыняюць пошук Ганны Цвятніцкай і Дзяніса Сотнікава, якія зніклі ў Гродне.

— Пакуль не будуць знойдзеныя гэтыя людзі альбо не з'явяцца пераканаўчыя доказы здзяйснення супраць іх злачынства, верыць трэба толькі фактам,— лічыць начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Георгій ЕЎЧАР. — Аднак якія толькі чуткі не распаўсюджваюцца ў горадзе... Некаторыя з версій, што вылучаюцца асобнымі інтэрнэт-карыстальнікамі ў пагоні за сенсацыяй, цынічныя ў дачыненні родных і сваякоў зніклых. Адны лічаць, што маладыя людзі сталі ахвярамі маньяка. Другія спасылаюцца на секту. Трэція сцвярджаюць пра забойства з мэтай адабрання органаў...

Апошні раз Ганну і Дзяніса бачылі вечарам 11 студзеня ў парку Румлёва, дзе яны гулялі. Каля 20 гадзін у міліцыю патэлефанавалі людзі, якія сталі сведкамі няшчаснага выпадку на Нёмане: быццам патанулі два чалавекі. Хто гэта быў і ці ёсць сувязь са зніклымі — на гэтыя і іншыя пытанні трэба адказаць следству. Адпрацоўвалася шмат версій, у тым ліку і крымінальная, аднак яна не пацвердзілася. Не выяўлена ні слядоў барацьбы, ні крыві, ні рэчаў. Асноўнай версіяй на сёння з'яўляецца няшчасны выпадак, звязаны з утапленнем. Падчас рэйдавых мерапрыемстваў былі апытаныя жыльцы прыватнага сектара ўздоўж Нёмана. Вадалазы выратавальных службаў абследавалі дно ракі да Каложскай царквы. Штодзённа вядзецца пешае патруляванне ўздоўж берага, аглядаюцца прыбярэжная зона і затокі. Аб прапажы гродзенцаў паведамілі літоўскім праваахоўнікам...

— Ёсць дакладная інфармацыя, што ў момант здарэння на беразе знаходзіліся два чалавекі, з якімі следству пакуль не ўдалося звязацца. Супрацоўнікі міліцыі вельмі спадзяюцца, што гэтыя людзі адгукнуцца і дапамогуць даведацца, што ж адбылося. Таксама будзе карыснай любая інфармацыя, нават ананімная, якая дапаможа адказаць на шматлікія пытанні, галоўнае з якіх, безумоўна, наступнае: ці жывыя зніклыя маладыя людзі? — зазначае Георгій Еўчар.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі міліцыі і іншых зацікаўленых службаў не спыняюць пошук Ганны Цвятніцкай і Дзяніса Сотнікава, якія зніклі ў Гродне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика