За маладых!. 21.by

За маладых!

02.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай Алешка нагадвае Дон Кіхота. Такі ж высокі, танклявы, з дапытлівым позіркам і затоенай усмешкай на вуснах. Маляўнічы выгляд ён атрымаў у спадчыну ад дзеда Фёдара Цімафеевіча — дбайнага вясковага працаўніка, які ў ваеннае ліхалецце дайшоў да Берліна.

Цяга да музыкі перадалася яму ад маці Раісы Пятроўны. Яна клапатліва ставілася да творчых задаткаў сына. Развіццё яго таленту разгортвалася ў роднай вёсцы Вясея, што на Случчыне. Тут Мікола нарадзіўся 15 ліпеня 1967 года, вучыўся ў сярэдняй школе. Сюды раз на тыдзень прыязджалі выкладчыкі з Грэскай музычнай школы і праводзілі заняткі з мясцовымі дзецьмі.

Увесь час Міколу шанцуе на настаўнікаў. У яго станаўленні як музыкі вялікая роля належыць Івану Чарапко, выхаванцу Магілёўскай музычнай школы, выпускніку Беларускага ўніверсітэта культуры. Ён уважліва займаўся з падлеткам, карпатліва рыхтаваў яго да конкурсаў.

Пасля перамогі на рэспубліканскім конкурсе баяністаў для Мікалая Алешкі выразна акрэсліўся далейшы шлях. Спачатку Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, потым Беларуская акадэмія музыкі... Яго запрыкмеціў мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі "Бяседа" Леанід Захлеўны і запрасіў на працу. З 1991 года, пасля трэцяга курса, Мікалай у складзе "Бяседы". Гэта стала лёсавызначальнай з'явай для таленавітага юнака. Ён узначальвае аркестравую групу ансамбля, робіць аранжыроўкі для калектыву, паспяхова авалодаў народным інструментам — гармонікам.

У ансамблі выявіліся кампазітарскія здольнасці Мікалая Аляксандравіча. На вершы беларускіх паэтаў напісаў шмат песень: "За зялёным гаем", "Песенька шафёра", "Вечарніца", "Яблычак румяны", "Беларускае вяселле" і інш. А такія, як "Былі ў мяне сваты", "За маладых!", "Кума", "Бульба" і інш. увайшлі ў рэпертуар многіх калектываў мастацкай самадзейнасці. У выкананні "Бяседы" гучаць як песні, так і інструментальныя творы, напісаныя таленавітай асобаю — Мікалаем Алешкам.

За маладых!

Верш Уладзіміра Пецюкевіча

Музыка Мікалая Алешкі

Гудзе вяселле і звініць:

Музыкі граюць — не спыніць!

Пяе застолле — не суняць!

Сват запрашае чарку ўзняць.

Прыпеў:

—<І> Давай, браткі, нальём,

Давай, браткі, кульнём

Па чарцы беленькай,

Па чарцы светленькай.

За нашых маладых,

За шчасце-долю іх

Мы вып'ем, зноў нальём

За маладых!

За маладых, за іх святло,

Што ў сэрцы любасцю ўзышло,

За іх каханне, за любоў,

Каб не згасала сто гадоў!

Прыпеў.

За маладых, за іх красу,

Што так нагадвае вясну,

За бацяна, каб ён насіў

Штогод чароўных дзетак ім!

Прыпеў.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалай Алешка нагадвае Дон Кіхота. Такі ж высокі, танклявы, з дапытлівым позіркам і затоенай усмешкай на вуснах. Маляўнічы выгляд ён атрымаў у спадчыну ад дзеда...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика