Мінскія альпіністы, якія адправіліся штурмаваць Гімалаі, не выходзяць на сувязь. 21.by

Мінскія альпіністы, якія адправіліся штурмаваць Гімалаі, не выходзяць на сувязь

17.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за тыдзень не ўдаецца звязацца з двума альпіністамі са сталічнага клуба "Хан-Тэнгры", якія прапалі ў Гімалаях. Апошні раз Мікалай Бандалет і Сяргей Белавус выходзілі на сувязь па спадарожнікавым тэлефоне 8 мая.

Як расказала жонка Мікалая Бандалета Таццяна Фралова, у час размовы муж трымаўся бадзёра. Ён паведаміў, што, нягледзячы на цяжкі халодны начлег пад адкрытым небам без палаткі і газу і складаныя ўмовы праходжання, яны працягваюць узыходжанне на гару. Да вяршыні ім заставалася прыкладна 100—120 метраў. Мікалай Бандалет і Сяргей Белавус падымаліся на адну з самых невядомых вяршынь свету — Тулагі (вышыня 7 029 м), размешчаную ў Непале.

У Непале на пошукі альпіністаў, якія прапалі, тройчы падымаўся выратавальны верталёт. Учора на вышыні 6 400 м выратавальнікі знайшлі палатку і сляды, што вялі на грэбень. Альпіністаў пакуль не знайшлі. Паводле слоў Таццяны Фраловай, з непальскім бокам вядуцца перамовы пра магчымую дапамогу вопытных мясцовых альпіністаў, якія спецыялізуюцца на вышынных пошукавых работах.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў, што прадстаўнікі дыпламатычнага ведамства звязаліся з беларускім пасольствам у Індыі з тым, каб устанавіць кантакт з непальскімі органамі ўлады, кампетэнтнымі аказваць дапамогу ў пошуках нашых альпіністаў.

Варта адзначыць, што Мікалай Бандалет, кіраўнік клуба "Хан-Тэнгры", — майстар спорту па альпінізме. Ажыццявіў больш за 100 узыходжанняў 5-й і 6-й катэгорыі складанасці ў Крыме, на Каўказе, у гарах Цянь-Шаня і Паміра. Неаднаразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па альпінізме ў вышынным і тэхнічным класах.

Марына КАСЦЮКЕВІЧ, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за тыдзень не ўдаецца звязацца з двума альпіністамі са сталічнага клуба "Хан-Тэнгры", якія прапалі ў Гімалаях. Апошні раз Мікалай Бандалет і Сяргей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика