Суд прыгаварыў экс-кандыдата ў прэзідэнты А.  Саннікава да 5 гадоў калоніі. 21.by

Суд прыгаварыў экс-кандыдата ў прэзідэнты А.  Саннікава да 5 гадоў калоніі

17.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд прыгаварыў экс-кандыдата на прэзідэнцкую пасаду Андрэя Саннікава да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда Партызанскага раёна Мінска.

Суд прызнаў Саннікава вінаватым ва ўчыненні злачынства, якое прадугледжана ч. 1 арт. 293 "Масавыя беспарадкі" КК Беларусі.

Іншых фігурантаў па гэтай справе таксама прыгаварылі да розных тэрмінаў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фёдар Мірзаянаў, Ілья Васілевіч, Уладзімір Ярамёнак прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі, а Алег Гнедчык (раней судзімы па ч. 1 арт. 209 "Махлярства" КК) — да трох гадоў і 6 месяцаў.

Зачытваючы прыгавор, суддзя адзначыла: "Віна ўстаноўлена і пацвярджаецца даследаванымі ў судзе доказамі". Таксама яна адзначыла, што з лістапада па снежань 2010 года Андрэй Саннікаў па папярэдняй змове з групай асоб ажыццявіў дзеянні для арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама кіраваў імі. У прыватнасці, з'яўляючыся кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду, ён праз СМІ (Першы нацыянальны тэлеканал, а таксама Першы канал беларускага радыё), інтэрнэт, а таксама на сустрэчах з выбаршчыкамі неаднаразова заклікаў людзей прыходзіць 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу для ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Акрамя таго, у прыгаворы сказана, што Андрэй Саннікаў загадзя планаваў правакацыі, якія былі пасля завяршэння працэсу галасавання. У пачатку мітынгу на Кастрычніцкай плошчы з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры ён паведаміў загадзя ілжывыя звесткі аб нелегітымнасці існуючай улады. Саннікаў узначаліў натоўп, які складаўся з некалькіх тысяч чалавек, і адправіўся з ім на плошчу Незалежнасці. Як сказана ў прыгаворы, шэсце парушыла работу грамадскага транспарту, а таксама шэрагу арганізацый (у прыватнасці, ТАА "Белсувязь", пункта абмену валют № 37 "Абсалютбанка", рэстарана "Макдональдс"). "На плошчы Незалежнасці Саннікаў з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры заклікаў прысутных людзей пранікнуць у Дом урада", — гаворыцца ў прыгаворы. Суддзя таксама адзначыла, што ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі, якімі кіраваў Саннікаў, пачалі актыўныя дзеянні па пранікненні ў гэты будынак.

Што датычыцца астатніх фігурантаў справы (Ярамёнка, Гнедчыка, Мірзаянава і Васілевіча), то яны прызнаны вінаватымі па ч. 2 арт. 293 КК ("Удзел у масавых беспарадках"). Як адзначана ў прыгаворы, гэтыя людзі, дзейнічаючы ў натоўпе, ажыццявілі сілавыя дзеянні, накіраваныя на пранікненне ў будынак Дома ўрада.

На аб'яўленні прыгавора прысутнічалі прадстаўнікі дыпмісій ЗША, Расіі і іншых краін, а таксама наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ, запрошаныя беларускім бокам.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд прыгаварыў экс-кандыдата на прэзідэнцкую пасаду Андрэя Саннікава да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика