Беларусь адкрыта для дыялога з польскім бокам па пытанні аб картцы паляка. 21.by

Беларусь адкрыта для дыялога з польскім бокам па пытанні аб картцы паляка

01.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД старшыня камісіі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні дэпутаты сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых дзяржаўных органаў абмяркоўваюць рашэнне Канстытуцыйнага суда аб неадпаведнасці польскага закона "Аб картцы паляка" прынцыпам і нормам міжнароднага права.

"Мы не бачым нічога страшнага ў картцы паляка, але тое, што яго некаторыя палажэнні закона супярэчаць міжнародным нормам, — гэта відавочна", — падкрэсліў Ігар Карпенка. Ён нагадаў, што закон уступіў у сілу 29 сакавіка 2008 года і яго дзеянне распаўсюджваецца на ўсе рэспублікі былога СССР. Дэпутат таксама падкрэсліў, што прымяненне гэтага закона выклікае шмат пытанняў і ў сумежных краінах, у прыватнасці ў Прыбалтыцы і Украіне.

Паводле яго слоў, у рашэнні Канстытуцыйнага суда названы канкрэтныя артыкулы, якія супярэчаць нормам міжнароднага права. "Чаму, напрыклад, уладальнік карткі паляка павінен кіравацца інтарэсамі Польшчы? Мы так можам падарваць інстытут грамадзянства ў Беларусі". Ён таксама паведаміў, што яшчэ да разгляду пытання аб картцы паляка ў КС было накіравана пісьмо старшыні камісіі сейма па замежных справах Анджэю Халіцкаму. У гэтым пісьме былі дакладна выкладзены прычыны і матывы звароту беларускіх парламентарыяў у КС, а таксама прапанавана весці міжпарламенцкі дыялог па гэтай праблеме. Аднак сам Халіцкі ў адным з інтэрв'ю адмаўляў факт звароту да яго беларускіх дэпутатаў. У Мінску заяву польскага парламентарыя ўспрынялі, мякка кажучы, са здзіўленнем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД старшыня камісіі Ігар Карпенка, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика