Дзве зорачкі. Адна за Перамогу, другая — за чаканне з вайны
02.07.2011
—
Новости Общества
|
2-гадовы Дзмітрый Ермаковіч (на фотаздымку) з вёскі Ліпск добра памятае свайго былога суседа-ветэрана. Тры гады таму франтавіка Мікалая Піліпавіча Шуляка не стала. Дзед Мікола, як называлі яго суседскія дзеці, не ахвочы быў прыгадваць вайну. Але хлопчыкі падрастаюць і паволі разумеюць, што азначаюць гэтыя зорачкі на шалёўцы старой хаты. Што проста так іх не прымацоўвалі. Як не прышпільвалі на грудзі салдат-пераможцаў медалі і ордэны. Школьнік Дзіма не заспеў той час, калі ягоны старэйшы сусед працаваў у калгасе паляводам, пілаваў у лясніцтве лес. Але, тым не менш, бачыў, як дзед Мікалай не стамляўся ўвіхацца па гаспадарцы: хадзіў за плугам, кляпаў касу... Адным словам, выконваў звычайныя і ў той жа час вельмі неабходныя сялянскія справы, якімі заклапочаныя ўсе жыхары Ліпска. А яшчэ чакаў, калі прыедуць унукі ці праўнукі. Іншы раз дзед Коля прасіў малалетняга Дзіму збегаць у краму па хлеб. Якая радасць была малому адчуваць сябе патрэбным! У доме ветэрана засталася жыць удава баба Зося. Са сваім Мікалаем яна пражыла ажно 65 гадоў! А калі дадаць яшчэ два гады, якія чакала яго з вайны, дык лічба іхніх сумесных гадоў здаецца касмічнай. Але чаго каштавала гэтае ваеннае чаканне з малымі дзецьмі на руках? — Дадому ён вярнуўся з самога Берліна. Быў паранены асколкам у твар, — прыгадала па тэлефоне Соф'я Якаўлеўна Шуляк. — Багата пабіла ліпскіх мужыкоў. Я шчаслівая, што дачакалася. Чаму на дошку-вагонку прымацаваны дзве зоркі, удава патлумачыць не здолела. "А хто яго ведае?" — толькі і адказала. Але адказ, мне здаецца, ляжыць на самай паверхні: адна зорка — мужава. За Перамогу. Другая — яе. За чаканне і вернасць! Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Ганцавіцкі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2-гадовы Дзмітрый Ермаковіч (на фотаздымку) з вёскі Ліпск добра памятае свайго былога суседа-ветэрана. Тры гады таму франтавіка Мікалая Піліпавіча Шуляка не стала.
|
|