Гісторыю незалежнай Беларусі піша кожны з нас
05.07.2011
—
Новости Общества
|
Нашай маладой незалежнай краіне — дваццаць гадоў. Акурат як гэтым юнакам і дзяўчатам, студэнтам чацвёртага курса гістарычнага факультэта БДУ. Яны — равеснікі беларускай дзяржавы. Ім прафесіяй выбранай наканавана вывучаць яе гісторыю і сучаснасць, якая для будучых пакаленняў таксама гісторыяй стане. Маладым гісторыкам ёсць пра што пісаць. Ім пашчасціла быць сведкамі таго, як Беларусь усяго за два дзесяцігоддзі стала краінай, якая мае сваю годнасць і сваю цвёрдую пазіцыю ў свеце, якая праводзіць незалежную палітыку, накіраваную перш за ўсё на абарону інтарэсаў чалавека, краінай, у якой паважаюць мінулае і з упэўненасцю глядзяць у будучыню. Які ў нашай гісторыі будзе працяг — залежыць ад нас усіх і ад кожнага. Гэта наша краіна. Гэта наша незалежнасць. Гэта мы — Беларусь. Калі кожны з нас скажа, зразумее, асэнсуе гэтыя словы для сябе асабіста — разам у нас абавязкова ўсё атрымаецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашай маладой незалежнай краіне — дваццаць гадоў.
|
|