Элеанора Язерская: "Я ганаруся тым, што стала першым каментатарам на беларускім тэлебачанні". 21.by

Элеанора Язерская: "Я ганаруся тым, што стала першым каментатарам на беларускім тэлебачанні"

07.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віншаванка

Калі б Элеанора Язерская збіралася на бязлюдны востраў, то першымі рэчамі, якія яна ўзяла б з сабою, сталі б мыла, Біблія і... крэм для твару. У гэтым — яе натура. 8 ліпеня свецкая львіца Элеанора Язерская святкуе юбілей. Прымаючы віншаванні ад нашай газеты, артыстка прызналася, што з'яўляецца сталай чытачкай "Звязды", і звярнула ўвагу на цікавыя нарысы, якія час ад часу друкуюцца ў нашай газеце.

Творчы шлях тэлевядучай пачынаўся яшчэ ў 1967 годзе, калі, будучы студэнткай, Элеанора Язерская працавала ў філармоніі і вяла канцэрты артыстаў, якія там выступалі. Праз год яна заканчвае кансерваторыю, а яшчэ праз дзесяць гадоў — з'яўляецца ў кадры. З таго часу жыццё артысткі цесна пераплятаецца з тэлебачаннем...

— Я ганаруся тым, што стала першым каментатарам на беларускім тэлебачанні, — гаворыць Элеанора Аркадзьеўна. — Я заўсёды марыла пра вялікі прыгожы дом і цікавую працу. І ўсё гэта сёння ў мяне ёсць. Элегантная кватэра і цудоўная прафесія. Прафесія — расказваць людзям, як жывуць іншыя людзі. Прычым распавядаць не проста так, а распавядаць прыгожым голасам і робячы паўзы ў словах.

"Элеанора і пенсія — несумяшчальныя"

Згадваючы пра некаторых сённяшніх вядучых, артыстка зазначае: "Я ніколі не выкарыстоўвала, як робяць некаторыя сёння, словазлучэнне "вельмі цудоўна" і слова "яшчэ".

Каментуючы сваю працу, Элеанора Аркадзьеўна прызнаецца: "Маю сваю калонку ў буйной газеце, вяду праект "Вялікі сняданак", а зусім хутка ў якасці вядучай з'яўлюся ў новым праекце СТБ "Жанчыны ХХ стагоддзя". СТБ — цяпер мой самы любімы канал — таму што, акрамя яго, больш ніхто ў чаргу за мной не стаў". А пра ўзрост імянінніца сціпла рэзюмуе: "Элеанора і пенсія — несумяшчальныя. Я не адчуваю свайго ўзросту — мы з ім жывём па розныя бакі вуліцы".

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі б Элеанора Язерская збіралася на бязлюдны востраў, то першымі рэчамі, якія яна ўзяла б з сабою, сталі б мыла, Біблія і... крэм для твару. У гэтым — яе натура. 8...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика