Рубінаў: “Я за сваім заробкам не сачу”. 21.by

Рубінаў: “Я за сваім заробкам не сачу”

18.09.2011 16:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубінаў: “Я за сваім заробкам не сачу”


Заробак Анатоля Рубінава атрымлівае жонка, як індэксуецца яго заробак, Андрэй Тур не ведае, а дэпутат Уладзімір Маёраў “сваёй” індэксацыяй не задаволены.

Яшчэ летась заробак дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і міністраў паводле курсу Нацбанка складаў каля 1 тысячы долараў. Але з таго часу рубель патаннеў больш чым у 2,5 разы. Да таго ж, паводле заканадаўства, рост коштаў больш, як на 5% павінен быць кампенсаваны індэксацыяй заробкаў. Тычыцца гэта найперш бюджэтнікаў, студэнтаў, пенсіянераў. Чыноўнікі — тыя ж бюджэтнікі. Еўрарадыё пацікавіліся, як праіндэксавалі заробкі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, сенатараў Савета Рэспублікі і міністэрскіх служачых.

Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў шчыра прызнаўся Еўрарадыё, што не ведае не толькі тое, ці індэксавалі яго заробак, але нават і тое, колькі ён увогуле атрымлівае за сваю сенатарскую працу.

Анатоль Рубінаў: “За сваім заробкам я не сачу, я вам шчыра скажу. Бо мне няма калі. У нас падзел працы: я атрымліваю — жонка траціць. Таму я не вельмі... Мы часам жартуем на гэты конт, калі едзем каля аўтазапраўкі. Яна кажа: “Вось, учора падаражэла паліва”. А я ў адказ: “А мне якая розніца — не я ж плачу!” Жанчыны гаспадаркай займаюцца, яны гэта адчуваюць, у крамах ведаюць – дзе, што і як. А калі сур’ёзна, пра тое, пра што вы пытаецеся, то насамрэч не ведаю (ці індэксавалі заробкі сенатарам – Еўрарадыё), няма ў мяне ніякай інфармацыі, не магу вам нічога талковага сказаць”.

А ў якасці кампенсацыі прапанаваў паслухаць яго новую песню, якую сенатар напісаў днямі, наведаўшы дом-музей Янкі Купалы ў Копысі.

Ведае, што заробкі супрацоўнікам Міністэрства эканомікі праіндэксавалі, але не ведае на якую дакладна суму намеснік міністра Андрэй Тур.

Андрэй Тур: “Мне цяжка сказаць — трэба глядзець... Але канкрэтна я вам не скажу. Індэксацыя ідзе ўвесь час — кожны месяц была індэксацыя. З улікам заканадаўства, якое маецца. Вось, як адбываўся інфляцыйны складнік, як па заканадаўстве механізм гэты разлічаны, так ён і ідзе”.

Еўрарадыё: “Па логіцы — ваш заробак павінны былі праіндэксаваць прыблізна на 5%?”

Андрэй Тур: “Ну... Напэўна — так”.

А вось намеснік старшыні камісіі па аграрных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Маёраў ведае не толькі тое, што індэксацыя яго дэпутацкага заробка была, але нават і на колькі. Вось толькі называць канкрэтную лічбу адмовіўся. Прызнаўся толькі, што сума кампенсацыі яго не ўразіла.

Уладзімір Маёраў: “Ёсць індэксацыя. Яна, праўда, не такая, як нам хацелася б, але гэта ж усё залежыць ад магчымасцяў”.

Еўрарадыё: “Так колькі вам усё ж дадалі?”

Уладзімір Маёраў: “Я вам адкажу абцякальна: вядома, хацелася б больш!”

Дарэчы, усе вышэйпералічаныя бюджэтнікі трапляюць пад дзеянне ўказу аб аднаразовай дапамозе і ўсім ім будзе выплачана па 500 тысяч рублёў “на набыццё сельгаспрадукцыі”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заробак Анатоля Рубінава атрымлівае жонка, як індэксуецца яго заробак, Андрэй Тур не ведае, а дэпутат Уладзімір Маёраў “сваёй” індэксацыяй не задаволены. Яшчэ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика