Подростковая преступность в Каменецком районе выросла на 27%
27.12.2011 15:28
—
Новости Общества
|
Подростковая преступность в Каменецком районе выросла на 27% Як вядома, непаўналетнія капіруюць паводзіны дарослых. Так прывучаюцца да курэння, выпівак. У апошні час пачасціліся выпадкі крадзяжоў. І падлеткі туды ж… Статыстыка пацвярджае гэта: за 11 месяцаў у Камянецкім раёне непаўналетнімі ўчынена 11 крымінальна караемых дзеянняў (10 крадзяжоў і адно хуліганства), што на 3 больш, чым за адпаведны леташні перыяд. З іх два злачынствы ўчынены нецвярозымі падлеткамі.
Напрыканцы лістапада райаддзел міліцыі правёў спецаперацыю “Падлетак”, у ходзе якой выяўлены і пастаўлены на прафілактычны ўлік у РАУС 4 непаўналетнія правапарушальнікі, з іх двое не толькі ўчынілі незаконныя дзеянні, але і ўжывалі спіртное. За час аперацыі (з 23 па 27 лістапада) да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты трое непаўналетніх, двое дарослых – за спойванне падлеткаў, чацвёра бацькоў – за ўхіленне ад выхавання сваіх дзяцей. З 56 падлеткамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі аб адказнасці за правапарушэнні. Правяраліся і сем’і, дзе дзеці ў сацыяльна небяспечным становішчы, супрацоўнікі міліцыі наведалі гурткі і секцыі на базе навучальных устаноў раёна. Нярэдка падлеткі становяцца правапарушальнікамі з-за таго, што не маюць у вольны час разумнага і цікавага занятку. А ў гуртках, спартыўных секцыях яны могуць знайсці занятак да спадобы. Сумесна з актывістамі БРСМ і дзвюх камянецкіх школ правялі вячэрнія рэйды, у ходзе якіх выявілі двух падвыпіўшых падлеткаў. З пачатку года выяўлена ўжо 62 падлеткі ў нецвярозым стане. А гэта – знак трывогі для іх бацькоў. Нельга дапусціць, каб у нашым грамадстве рос лік залежных ад алкаголю, каб п’янства разбурала сем’і, калечыла здароўе і душы людзей. Васілій СЕВЯНЮК, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, непаўналетнія капіруюць паводзіны дарослых. Так прывучаюцца да курэння, выпівак. У апошні час пачасціліся выпадкі крадзяжоў.
|
|