Сцеражыся, зайка! Уцякай, ліса!
03.02.2012
—
Новости Общества
|
Зімовая раніца. Паляўнічы ўзнімае ўгору дубальтоўку, дзьме ў рулю, нібы ў рог і... як па камандзе ганчакі імчаць па полі ў бок зацярушанага снегам лесу. Не мінае і пяці хвілін, а з ускрайку хвойніку ўжо чуецца звонкі сабачы брэх. Па тэмбры галасоў гаспадар адчувае радасны настрой сваіх хутканогіх памочнікаў. "Працуюць! Магчыма, паднялі касавокага альбо пагналі рыжую. Ды ці мала звяроў у лесе і ў гэткую сцюжу? Лес жывы! Толькі пусці лайку ці ганчака, адразу ж нешта ўчуюць, некага пагоняць", — разважае паляўнічы і не без цікавасці ўзіраецца ў зіхатлівае снегавое покрыва — раптам сабакі нагоняць лісу ці зайца. Прадчуванне ўдачы дадае азарту, такога неабходнага на паляванні. Паляўнічы імкнецца перахітрыць прыроду. Разблытвае звярыныя сляды, маскіруецца, крадзецца, хаваецца, цярпліва чакае моманту сустрэчы з жывёламі. Бярэ на падмогу разумных і спрытных чатырохногіх памочнікаў. Але ўдача — птушка рэдкая. Бо і заяц, і ліса, і куніца ды іншыя лясныя насельнікі не тое што не спяць— яны заўсёды ў "рэжыме чакання" небяспекі. Чакаць дабра ад чалавека ім не выпадае. Але і цярпенню можна здзіўляцца — да апошняга моманту могуць не выдаць сябе. Часам выскокваюць з-пад самых ног паляўнічага. І тады ўжо спадзяюцца толькі на свае ўласныя. І, дзякуй Богу, гэтым часта выратоўваюцца. Паляўнічы, так і не стрэліўшы за ўвесь дзень, зноў паднімае ўгору зброю і кліча сваіх памочнікаў дахаты. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара і Валерыя Кавалёнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зімовая раніца. Паляўнічы ўзнімае ўгору дубальтоўку, дзьме ў рулю, нібы ў рог і... як па камандзе ганчакі імчаць па полі ў бок зацярушанага снегам лесу. Не мінае і...
|
|