Джэнтльменскі жэст магілёўскіх улад. 21.by

Джэнтльменскі жэст магілёўскіх улад

17.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новую тэхніку на пачатку сяўбы атрымалі жанчыны, якія кіруюць сельгаспрадпрыемствамі вобласці.

Рэгіён атрымаў у лізінг 50 энерганасычаных трактароў, і ключы ад першых 11 з іх старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік уручыў жанчынам-кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

— Упэўнены, што трактары будуць эфектыўна працаваць на палях і стануць добрай падмогай у дасягненні высокіх вынікаў.

Пасяўная кампанія, якая стартавала ў Магілёўскай вобласці, сёлета адрозніваецца асаблівай адказнасцю за вынікі. Рэгіён прымае ўвосень "Дажынкі", і кіраўніцтва настойвае на безумоўным выкананні прагнозных паказчыкаў.

На ўрачыстай цырымоніі перадачы новых трактароў жанчыны, якія кіруюць сельскімі гаспадаркамі, выказалі падзяку дзяржаве за падтрымку. Вяскоўцы гатовы працаваць, каб атрымаць добры хлеб. Праваслаўны святар блаславіў новую тэхніку і механізатараў на добры шлях. Пётр Руднік пажадаў добрага надвор'я і дапамогі неба.

Тэхніка да пасяўной кампаніі гатова, праца арганізавана, і сяўба ў Магілёўскай вобласці набірае абароты. Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, на раніцу панядзелка 16 красавіка засеяны 3% плошчаў, і большасць сельскіх раёнаў (за выключэннем 4-х) распачала сяўбу.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новую тэхніку на пачатку сяўбы атрымалі жанчыны, якія кіруюць сельгаспрадпрыемствамі вобласці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика