Знішчана "самагоннае мора". 21.by

Знішчана "самагоннае мора"

05.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На тэрыторыі вёскі Боркі Маладзечанскага раёна выяўлены і знішчаны буйнейшы ў краіне стацыянарны завод па вытворчасці самагону. Вага канфіскаванага абсталявання і ёмістасцяў склала больш за 10 тон. У гаспадарчых пабудовах прыватнага дома знойдзена 20,6 тоны брагі і 880 літраў гатовага да рэалізацыі самагону.

— Непасрэдна нелегальнай яго вытворчасцю займаліся некалькі так званых "батракоў" — нідзе афіцыйна не працуючых грамадзян, — паведамілі "Звяздзе" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама. — Устаноўлена ўладальніца міні-завода — мясцовая жыхарка 1958 года нараджэння. У адносінах да яе складзены пратаколы па фактах шэрагу парушэнняў Адміністрацыйнага кодэкса — у прыватнасці, за незаконны выраб і захаванне самагоннага апарата, брагі і самагону, парушэнне правілаў проціпажарнай бяспекі, правілаў утрымання населеных пунктаў і інш. Лёс жанчыны цяпер будзе вырашаць суд Маладзечанскага раёна, аднак штраф складзе не менш за 10 мільёнаў рублёў.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, самагон з міні-завода пастаўляўся на больш чым 30 "самагонных кропак" у Маладзечанскім, Валожынскім, Смаргонскім і іншых раёнах. Зараз працягваюцца мерапрыемствы па ўстанаўленні каналаў рэалізацыі сурагатнага спіртнога напою. Аднак ужо цяпер у праваахоўных органах канстатуюць: найбольш важным вынікам праведзенай аперацыі стала знішчэнне аптовага пастаўшчыка нелегальнага алкаголю на тэрыторыі некалькіх раёнаў. Дарэчы, незаконная вытворчасць самагону ў падобных маштабах выяўлялася на тэрыторыі краіны 5 гадоў таму і таксама ў Маладзечанскім раёне, калі ў лясным масіве паблізу Клачкова быў знішчаны самагонны апарат з 50 тонамі брагі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі вёскі Боркі Маладзечанскага раёна выяўлены і знішчаны буйнейшы ў краіне стацыянарны завод па вытворчасці самагону. Вага канфіскаванага абсталявання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика