АБЗАЦ
12.05.2012
—
Новости Общества
|
У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны 6 тыс. 918 жанчын, якія выхавалі 5 і больш дзяцей. Гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 г. З 2006 г. пры ўзнагароджанні гэтым ордэнам выплачваецца сума ў памеры 5-разовага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ з 1 мая па 31 ліпеня г.г. складае Br743 тыс. 20). Дадатковыя формы заахвочвання існуюць і ў рэгіёнах. Сельгасарганізацыі краіны завяршаюць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Яны пасеяны на 96,1% запланаваных плошчаў. Як мяркуецца, за выхадныя сяўба будзе цалкам завершана. Дзве нелегальныя крамы адзення выяўлены ў Слоніме. Адна з жыхарак горада, не з'яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, ператварыла ў краму гараж, адкуль прадавала трыкатажныя вырабы і абутак, набытыя ў Маскве. Другая жанчына вяла гандаль адзеннем са сваёй кватэры. Заведзены крымінальныя справы. ПОЎНЫ АБЗАЦ У Маскве ў чацвер з аўтасалона падчас драйв-тэста невядомы высадзіў прадаўца-кансультанта з салона і сагнаў аўтамабіль BMW 750. Матэрыяльны ўрон склаў каля 5 млн расійскіх рублёў. Для затрымання аўтамабіля быў уведзены план "Перахват", аднак затрымаць зламысніка па гарачых слядах не ўдалося.У іспанскай Валенсіі з'явіліся курсы прафесійных прастытутак. Праграма курса ўключае тэарэтычныя і практычныя заняткі. Усё гэта — за даволі даступную цану ў 100 еўра за курс, па заканчэнні якога выдаецца сертыфікат і гарантуецца ўладкаванне на працу. Арганізатары ўпэўненыя, што перш чым уваходзіць у гэты бізнэс, неабходна ведаць усю гісторыю сэксу, якія грошы там круцяцца і які даход ён дазваляе атрымліваць. Акрамя гэтага, на курсах вывучаюць заканадаўства, звязанае з пытаннямі сэксу і прапанаваннем адпаведных паслуг. Шмат увагі мяркуецца надаваць і практычнаму боку пытання. Курсы праводзяцца для ўсіх узроставых катэгорый, як для жанчын, так і для мужчын. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве ў чацвер з аўтасалона падчас драйв-тэста невядомы высадзіў прадаўца-кансультанта з салона і сагнаў аўтамабіль BMW 750. Матэрыяльны ўрон склаў каля 5 млн...
|
|