Песню бярыце з сабою. 21.by

Песню бярыце з сабою

12.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каліна ў полі

Іх яднае светлая любоў да сваёй маляўнічай зямлі, да сваёй мужнай і велічнай краіны, да яе працавітых людзей — нястомных носьбітаў высакароднай духоўнасці. Таму і сумесныя вакальныя творы ў іх нараджаюцца святланосныя, пачуццёва кранальныя, глыбока патрыятычныя.

Паэт Уладзімір Карызна і яго сын Уладзімір, кампазітар, плённа супрацоўнічаюць ужо больш за два дзесяцігоддзі. За гэты час яны напісалі вялікую нізку песняў, тэматычна разнастайных, але вельмі меладычных, адметных вытанчаным выяўленнем душэўных перажыванняў. Сярод іх — "На азёрах сініх", "Хвіліна святла", "Звон часу", "Ландышаў цвет", "Зоркі золкае каханне", "Жаночая ласка", "Возера Свіцязь", "Зберажы нас, каханне", "Белая яблыня", "Жывая крыніца".

Песня "Каліна ў полі" ўзнікла ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Заслужаная артыстка Беларусі Наталля Раманская пранікнёна перадае несуцешны боль і драму дзяўчыны. Яе звяртанне да прыродных сілаў — да мудрага ветру — нагадвае ўсхваляваны зварот Яраслаўны са "Слова пра паход Ігаравы". Ды і параўнанне з калінаю, смак і гаючасць пладоў якой узмацняюцца пасля першых замаразкаў, акрыляюць светлай надзеяй.

Каліна ў полі

Верш Уладзіміра Карызны-старэйшага,

Музыка Уладзіміра Карызны-малодшага

Сонца заблудзілася ў хмарах,

А ці ў шумным векавым бары...

Мы з табой шчаслівыя,

здаецца, ў марах

З незабыўнай летняй той пары.

Прыпеў:

Ты ўсё чуеш, знаеш,

мудры вецер, —

Хоча шчасце мілы мой сустрэць,

А яно з акенца

яснай зоркай свеціць,

І да зоркі лёгка даляцець.

Светла нам было зусім нядаўна.

Нельга сцежак

тых красу забыць.

Як вясны ўзыходжанне —

заўсёды тайна,

Так і тайна вечная — любіць.

 

Прыпеў.

Сцюжы не было у нас ніколі —

Салаўі спявалі нам з табой.

Ды цяпер адна стаю —

каліна ў полі,

Б'ецца ў сэрцы хвалямі

мой боль.

Прыпеў.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каліна ў полі Іх яднае светлая любоў да сваёй маляўнічай зямлі, да сваёй мужнай і велічнай краіны, да яе працавітых людзей — нястомных носьбітаў высакароднай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика