Беларусы зрабілі крэатыўныя шпакоўні, альбо Хто будзе жыць у гітары. 21.by

Беларусы зрабілі крэатыўныя шпакоўні, альбо Хто будзе жыць у гітары

07.06.2012 12:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы зрабілі крэатыўныя шпакоўні, альбо Хто будзе жыць у гітары

           


Сумясціць прыемнае з карысным гэтай вясной заклікалі менчукоў маладзёны з суполкі "Рухавік". А менавіта — яны зладзілі конкурс шпакоўняў, вынік якога падведзены сёння.

— Мы хацелі навучыць людзей ствараць гарадскі асяродак, такім якім яны хочуць яго бачыць, а не чакаць гэтага ад ЖЭСу, — кажа адзін з ініцыятараў ідэі Андрэй Кім.
 
Конкурс доўжыўся ўсю вясну. Для саміх арганізатараў сталася нечаканым, што на заклік пабудаваць дамы для птушак адгукнулася столькі ахвотных — 39 сапраўдных майстроў шпакоўняў.
 
Удзельнікі прыдумлялі макет, выраблялі птушыны домік і дасылалі фотаздымкі ўсіх этапаў стварэння арганізатарам.
 

 
Для кагосьці гэта была першая ў жыцці шпакоўня, зробленая з дапамогай бацькі.

 
А хтосьці дасылаў сапраўдныя шэдэўры дызайнерскай думкі.
 
Судзілі конкурс утрох: дызайнер, эколаг і музыкант. Прагледзелі ўсе домікі, і кожны з суддзяў выбраў тры шпакоўні, паставіўшы ім 3, 2 і 1 балы, адпаведна. Потым балы падсумоўваліся.
 
Лепшым стаў навучэнец ліцэю БДУ Раман Саладухін з крутой шпакоўняй у выглядзе гітары.

 
— Было складана ўправіцца з фанерай, каб астатняе давялося выпільваць лобзікам. Пафарбаваў — і гатова. Так можа зрабіць кожны, проста не ўсім прыходзіць у галаву гэтым займацца, альбо не хапае часу, — лічыць Раман.
 

 
Эколаг адзначыў вышэйшым балам, а дызайнер — адмысловым прызам незвычайную экалагічную шпакоўню, якую сплялі Улад і Наста.

 

 
Найвышэйшы бал ад дызайнера дастаўся крэатыўнай і вясёлай шпакоўні з катом ад Марысі.
 
Было шмат і іншых варыянтаў.



 







 
Як стварыць ідэальную шпакоўню

Хоць арганізатары і далі парады ўдзельнікам www.ruhavik.com/shpakouni, добрае дызайнерскае рашэнне не заўсёды бывае экалагічным. Адзін з чальцоў журы, арнітолаг Сямён Левы з грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" распавёў "Заўтра тваёй краіны", як стварыць ідэальную шпакоўню:
1. Неабходна вытрымаць памеры доміка — для кожнага віду птушак яны свае. Прапорцыі можна спраўдзіць у адмыслоўцаў.
2. Важна зрабіць правільны "ляток", то бок уваход. Для шпака, прыкладам, ён мусіць быць большым за 3,5 см, а для сініцы — меньшым, каб домік не занялі больш буйныя птушкі.
3. Ляток не мусіць мясціцца занізка — у сярэдзіне доміка і ніжэй. Гняздо будзе бачнае звонку, што небяспечна.
4. Вельмі яркія колеры адштурхоўваюць птушак. Аптымальна, калі вашая шпакоўня будзе зялёнай, карычневай ці чорнай.
5. Перш чым ствараць шпакоўню, варта даведацца, які від птушак жыве ў вашым раёне горада.
На жаль, агульнай мапы рассялення птушак, якую б мог паглядзець кожны, у Менску няма. Яна створаная толькі для саловак. Зараз арнітолагі вылічваюць арыял касачоў, якія сёлета абвешчаныя птушкай году. І — увага — у гэтым ім патрэбная дапамога гараджанаў, таму калі вы заўважылі такога суседа, варта паведаміць пра гэта ў "Ахову птушак Бацькаўшчыны". Да таго ж эколагі маюць шмат домікаў для касачоў і шукаюць тых, хто жадае змясціць іх на сваім жытле.
 
А можна, натхніўшыся цікавымі прыкладамі, зрабіць домік для касача самому.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика