Дзеля памяці партызанаў і падпольшчыкаў. 21.by

Дзеля памяці партызанаў і падпольшчыкаў

14.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памятная дата, прысвечаная народным мсціўцам Вялікай Айчыннай, усталявана Дзяржаўнай Думай Расійскай Федэрацыі 27 сакавіка 2009 года. Адпаведныя папраўкі ў закон "Аб днях воінскай славы і памятных датах Расіі" ўнеслі ў Дзярждуму бранскія заканадаўцы. Свята ўсталявана "ў знак памяці самаадданай барацьбы ў тыле ворага партызан і падпольшчыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у Перамогу савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг."

Віктар Малашанка, саветнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнік прадстаўніцтва "Рассупрацоўніцтва" ў нашай краіне, да ўсталявання гэтай памятнай даты мае самае непасрэднае дачыненне.

— Віктар Аляксандравіч, Дзень партызанаў і падпольшчыкаў пачаў адзначацца ў Расіі ў 2010 годзе — непасрэдна па ініцыятыве Браншчыны. Раскажыце, калі ласка, як усталёўвалася гэтая памятная дата?

— Усё, пра што вы пытаецеся, адбывалася непасрэдна на маіх вачах, усё выдатна адлюстравана ў маёй памяці, таму што з 2006 па 2011 год я быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі ад Бранскай вобласці. Я ганаруся, што нарадзіўся ў гэтых мясцінах і што ўсё маё жыццё звязана з Браншчынай — краем баявой, працоўнай і партызанскай славы. 60 тысяч нашых землякоў змагаліся ў партызанскіх атрадах. І нашым партызанам, безумоўна, было крыўдна, што ёсць многія памятныя даты гісторыі, а вось такой памятнай даты, як Дзень партызанаў і падпольшчыкаў, — няма. Прыгадалі гісторыкі, успомнілі самі партызаны, што 29 чэрвеня 1941 года выйшла Дырэктыва Савета народных камісараў СССР і ЦК ВКП(б) аб разгортванні партызанскай дыверсійнай падпольнай работы на тэрыторыях, часова акупаваных фашысцкімі захопнікамі. Нашы ветэраны, грамадскія аб'яднанні, партыі, што называецца, "бамбардзіравалі" ўсе інстанцыі: і дэпутатаў, і Адміністрацыю прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, і ўрад — каб такая дата была ўсталявана.

Бранская абласная Дума гэтую ініцыятыву заканадаўча ўнесла (яна на гэта мае права, у адпаведнасці з заканадаўствам РФ), яе падтрымаў губернатар і ўсе дэпутаты ад Бранскай вобласці, усе фракцыі. І ў 2009 годзе быў прыняты федэральны закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб днях воінскай славы і памятных датах Расіі, дзе з'явілася яшчэ адна дата: 29 чэрвеня — Дзень партызанаў і падпольшчыкаў.

З 2010 года гэты дзень афіцыйна адзначаецца. І мы адчулі, як гэтае заканадаўчае рашэнне дало яшчэ больш моцны штуршок ваенна-патрыятычнаму выхаванню, прапагандзе подзвігу партызанаў і падпольшчыкаў. Мы ўспомнілі тых падпольшчыкаў, якія пасля вызвалення змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай — у прыватнасці, Героя Савецкага Саюза Ганну Афанасьеўну Марозаву, якая загінула далёка ад Радзімы...

На Браншчыне ўсталяваны і памятны медаль у гонар подзвігу партызанаў і падпольшчыкаў, многія ім узнагароджаны, у тым ліку тыя, хто сёння займаецца патрыятычным выхаваннем.

Мы жывём у Саюзнай дзяржаве, таму, мяркую, фармальна-юрыдычна нішто не перашкаджае беларусам — партызанам і падпольшчыкам і ўсім тым, хто захоўвае памяць пра гэтую слаўную старонку гісторыі, — адзначаць вышэйназваную памятную дату разам з расіянамі.

Таццяна Падаляк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятная дата, прысвечаная народным мсціўцам Вялікай Айчыннай, усталявана Дзяржаўнай Думай Расійскай Федэрацыі 27 сакавіка 2009 года. Адпаведныя папраўкі ў закон...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика