Працягваем размову. 21.by

Працягваем размову

14.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Векапомныя дні

Я з'яўляюся пастаянным чытачом газеты "Звязда". Выступленні чытачоў па пытанні ўстанаўлення Дня партызана і падпольшчыка падтрымліваю.

Поўнасцю асуджаю тых, хто лічыць партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі грабежніцкім у адносінах да насельніцтва. Калі скончылася вайна, мне споўнілася 15 гадоў. Я не з'яўляюся ўдзельнікам партызанскага руху. Але ў маёй памяці захавалася да сённяшніх дзён даволі многа. Я памятаю, як нямецкія самалёты бамбілі і палілі суседнія вёскі, як эсэсаўцы праводзілі карныя экспедыцыі супраць партызанаў...

Дату 20 мая для Дня партызанаў і падпольшчыкаў лічу правільнай. Гэта ўказвае на пачатак усеагульнага партызанскага руху ў Беларусі.

Яўген Гацціх. г. Наваполацк.

"Тройчы немец страляў у мяне, а я жыву!"

...Зімой 1943 года на наш хутар Пішалеўка зайшлі партызаны ў белых халатах са зброяй і засталіся. Наш дом называлі штабным. Я, малалетка, у 9 гадоў ужо ўмеў разабраць, змазаць і сабраць ручную зброю... Партызаны мне даверылі адказнае даручэнне — схадзіць у Германавічы (гэта за 8 км), і прынесці каштоўныя звесткі і медыкаменты. Там пражывала родная сястра майго бацькі. Я хадзіў быццам бы ў госці. І са стрыечнымі братамі трапляў на нямецкую кухню абіраць бульбу. Мне гэта было на руку: звесткі было прынесці проста, а вось медыкаменты — складана...

Прыкладна ў чэрвені 1944 г. на наш хутар прыйшлі нямецкія карнікі і спалілі дом. А нас тры сям'і забралі ў Германавічы да касцёла на расстрэл. Ад расстрэлу выратаваў ксёндз.

Я быў сведкам адступлення нямецкіх захопнікаў, наступу нашых войскаў, і галоўнае — вызвалення мястэчка Германавічы і г.п. Шаркоўшчына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 1 ліпеня 1944 года.

Тройчы немец страляў у мяне, а я жыву і цяпер.

Дарагія ўдзельнікі "круглага стала"! Нізкі вам паклон ад дзяцей вайны. Кожны з нас, дзяцей вайны, бачыў не дзіцячыя цацкі, а зброю, страхі, голад і холад... У 9 гадоў я бачыў мёртвых, забітых...

Лічу, што Дзень партызанаў і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны абавязкова павінен быць устаноўлены як памятная дата Беларусі.

Уладзімір СЛАБОВІЧ, ветэран працы.

г.п. Шаркоўшчына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Векапомныя дні Я з'яўляюся пастаянным чытачом газеты "Звязда". Выступленні чытачоў па пытанні ўстанаўлення Дня партызана і падпольшчыка падтрымліваю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика