Як толькі на пенсію — адразу ў... акцёры!. 21.by

Як толькі на пенсію — адразу ў... акцёры!

14.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі Камянецкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізуюць аматарскі тэатр для людзей пажылога ўзросту.

Жнівень, верасень і кастрычнік пойдуць на падрыхтоўку, а ўжо ў лістападзе самадзейны тэатр збіраецца паказаць першыя пастаноўкі.

— Да нас ужо звярнуліся пажылыя людзі, якія хочуць паўдзельнічаць у гэтым праекце. Ён называецца "Усё жыццё — тэатр", — расказала карэспандэнту "Звязды" загадчык аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Камянецкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Парфянюк. — Спачатку будучых акцёраў чакаюць заняткі па сцэнічным майстэрстве, што ўключаюць, напрыклад, практыкаванні па трэніроўцы каардынацыі ці памяці, праца над сцэнарыямі пастановак.

Таксама ў планах Камянецкіх тэатралаў — ставіць не толькі драматычныя спектаклі, але і лялечныя. Як правільна шыць лялькі для такіх пастановак пажылым людзям раскажуць спецыялісты, што далучыліся да ўдзелу ў праекце. Пасля таго, як праца над ім будзе завершана, удзельнікі аматарскага тэатра збіраюцца выступаць са спектаклямі ў дзіцячых садках ці школах.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Камянецкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізуюць аматарскі тэатр для людзей пажылога ўзросту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика