Паркоўкі ў цэнтры Мінска абсталююць паркаматамі
28.08.2012
—
Новости Общества
|
Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар УП "Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі" Аляксандр Канаш на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аўтаматызаваная сістэма аплаты ўжо ўкаранёна на дзвюх паркоўках горада — у раёне плошчы Свабоды і вул. Гікалы, у праекце Прымала ўдзел літоўская кампанія "МодусПарк". Аўтамабіліст, прыязджаючы на стаянку, атрымлівае чэк, які аплачвае пры выездзе з дапамогай паркамата. Кошт паслугі — Br2 тыс. у гадз. на вул. Гікалы, Br4 тыс. — на плошчы Свабоды. Падабрана яшчэ чатыры пляцоўкі, дзе з'явяцца паркаматы, — раён вуліц Інтэрнацыянальная, Дружная, Маскоўская і Карла Маркса. На іх распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя, вызначаюцца крыніцы фінансавання (сродкі бюджэту або інвестара). Аляксандр Канаш таксама праінфармаваў, што ў бягучым годзе ў Мінску будзе пабудавана 20 ахоўных стаянак, у тым ліку 10 за бюджэтныя сродкі, 10 — з прыцягненнем сродкаў грамадзян. Шэсць аб'ектаў ужо здадзены, яшчэ тры будуць уведзены ў верасні, астатнія — да канца года. Узвядзенне часовых ахоўных аўтастаянак пачалося ў сталіцы ў 2008 годзе. Ёмістасць стаянак складае ад 100 да 150 машына-месцаў. На балансе ахоўна-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства Мінгарвыканкама "Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі" знаходзіцца 98 аўтастаянак (у тым ліку пяць з правам устаноўкі металічных гаражоў) агульнай колькасцю амаль 26,3 тыс. машына-месцаў і адзін паркінг на 499 машына-месцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар УП "Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі" Аляксандр Канаш на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт...
|
|