Колькасць насельніцтва Беларусі — 9 млн 457,1 тыс. чалавек. 21.by

Колькасць насельніцтва Беларусі — 9 млн 457,1 тыс. чалавек

28.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня гэтага года склала 9 млн 457,1 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 8,1 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў за сем месяцаў гэтага года павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 млн 888,2 тыс. на 1 жніўня бягучага года. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-ліпень зменшылася. У выніку на 1 жніўня бягучага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн 428,4 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн 402,5 тыс., у Брэсцкай — 1 млн 390,8 тыс., у Віцебскай — 1 млн 210 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 77,5 тыс., у Гродзенскай — 1 млн 59,7 тыс. чалавек.

Паводле аператыўных даных, у Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года нарадзіліся 64 тыс. 355 дзяцей — на 3 тыс. 916 малышоў больш у параўнанні са студзенем-ліпенем 2011 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за студзень-ліпень у цэлым па рэспубліцы склаў 11,7 на 1000 жыхароў (у студзені-ліпені 2011-га — 10,9 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Брэсцкай вобласці (12,5 праміле), а самы нізкі — у Віцебскай вобласці (10,3 праміле).

Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 10 тыс. 174 чалавекі. Агульны каэфіцыент смяротнасці ў студзені-ліпені бягучага года складаў 13,5 на 1000 насельніцтва (у студзені-ліпені мінулага года ён быў 14,6 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык зафіксаваны ў Віцебскай вобласці (15,7 праміле), самы нізкі — у Мінску (9,4 праміле).

У Беларусі захоўваецца дадатны міграцыйны прырост — гэты паказчык склаў за студзень-ліпень бягучага года 2 тыс. 173 чалавекі (у студзені-ліпені ў Беларусь прыбылі 7 тыс. 524 чалавекі, выбылі 5 тыс. 351).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня гэтага года склала 9 млн 457,1 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика