Эксперымент працягваецца
28.08.2012
—
Новости Общества
|
Электронны дзённік для рэальнага вучня Наваполацкі досвед, дзе ў мясцовай гімназіі ў якасці эксперыменту займаюцца па электронных падручніках, будзе ўкараняцца і ў іншых школах Віцебшчыны. — У адміністрацыі беларускага Парку высокіх тэхналогій гатовы дапамагчы ў распаўсюджванні эксперыменту. Парк узяўся курыраваць яго правядзенне. Будуць унесены прапановы ў Міністэрства адукацыі наконт школ Віцебшчыны, якія таксама пяройдуць у якасці эксперыменту на электронныя падручнікі, — расказалі ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама. — Эксперымент ужо завершаны на першым этапе. Падведзены вынікі — даволі аптымістычныя. Даказана, што ніякага шкоднага ўплыву на самаадчуванне дзяцей электронныя падручнікі не аказваюць. Зараз эксперымент на другім этапе. Сёлета асаблівая ўвага будзе надавацца падрыхтоўцы педагогаў пачатковай школы, якія маглі б удзельнічаць у напрацоўцы вопыту. Бо як паказаў першы этап, далёка не ўсе выкладчыкі гатовы да пераходу на сучасныя падручнікі. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава будзе рыхтаваць студэнтаў 4—5-х курсаў да выкладання. І ўжо да наступнага навучальнага года будуць падрыхтаваны выкладчыкі. У Оршы эксперыментуюць яшчэ больш прагрэсіўна. Ужо ўкаранілі электронны дзённік, пры гарадскім аддзеле адукацыі створаны рэсурсны цэнтр. Той жа парк высокіх тэхналогій дапамог: выдзеліў тэхніку, 28 выкладчыкаў там прайшлі вучобу. Так званыя мультыплікатары пераходзяць на стасункі з бацькамі дзяцей праз электронныя сродкі сувязі. У выніку рэальнасцю становіцца электроннае паведамленне бацькам аб поспехах або няўдачах у вучобе іх дзяцей, як і факт прагулу заняткаў. Без новаўвядзенняў і новых падыходаў школа ў век высокіх тэхналогій існаваць не можа. У сувязі з тым, што сёлета вучні школ будуць здаваць выпускны экзамен па замежнай мове, на Віцебшчыне плануюць умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу: набудуць неабходную тэхніку для заняткаў, заменяць, калі трэба, старыя камп'ютары на новыя. На працягу двух гадоў да 1 верасня 2014 года "Белтэлекам" поўнасцю плануе забяспечыць інтэрнэтам усе школы Прыдзвінскага краю. Сёння 97 працэнтаў устаноў адукацыі падключаны да "сусветнага павуціння", 69 працэнтаў — да шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт. Аляксандр ПУКШАНСКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Электронны дзённік для рэальнага вучня Наваполацкі досвед, дзе ў мясцовай гімназіі ў якасці эксперыменту займаюцца па электронных падручніках, будзе ўкараняцца...
|
|