Для чаго чалавеку патрэбны грошы?. 21.by

Для чаго чалавеку патрэбны грошы?

20.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар'я Спяцанава, студэнтка ФФСН БДУ:

— Як бы банальна гэта не гучала, грошы патрэбны ўсім і заўсёды. Ад гэтага нікуды не падзецца. Мы самі надалі грошам такую "уладу". Без грошай, на жаль, немагчыма задаволіць фізіялагічныя і духоўныя патрэбы чалавека. І гэта выклікае пастаяннае імкненне да грошай і іх назапашвання. Але мары людзей толькі часткова здзяйсняюцца праз грошы: яны ажыццяўляюць не ўсе і не заўсёды!

    Дзяніс Марціновіч, аспірант гістарычнага факультэта БДУ, аглядальнік газеты "Літаратура і Мастацтва":

— Яшчэ Сакрат калісьці сказаў, што прымае ежу, каб жыць, а не жыве, каб есці. Калі перафармуляваць яго адказ, любому чалавеку патрэбныя грошы, каб годна існаваць, мець магчымасць займацца любімай прафесіяй, падарожнічаць, развівацца як асоба. Бо чалавек, які жыве толькі для таго, каб зарабіць долары, еўра ці беларускія рублі, пераўтвараецца ў бальзакаўскага Габсэка, які, як вядома, не вельмі добра скончыў.

    Вікторыя Дзяшкоўская, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік клуба гістарычнай рэканструкцыі "Карона Захаду":

— Грошы — маленькія каляровыя паперкі, якія нясуць у сабе вялікі сэнс. За грошы мы купляем адзежу, ежу, глядзім тэлевізар, адпачываем і гэтак далей. Іначай: грошы — гэта аснова нашага дабрабыту, і чым іх больш, тым лепш наш дабрабыт. А што ёсць шчасце для кожнага чалавека? Падумайце, ці можна быць шчаслівым у галечы, голадзе, хваробах? Ці думае пра шчасце чалавек у такія моманты? Пра што ён думае? Часцей за ўсё пра грошы. Беражыце свае грошы, любіце іх, выдаткоўвайце абдумана, зарабляйце іх. І будзеце шчаслівым чалавекам.

Падрыхтаваў Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Як бы банальна гэта не гучала, грошы патрэбны ўсім і заўсёды. Ад гэтага нікуды не падзецца. Мы самі надалі грошам такую "уладу".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика