Былыя работнікі аграфірмы “Петкавічы”, што ў Баранавіцкім раёне, падалі ў суд 105 іскаў аб спагнанні запазычанасці па заробку.
Каб вярнуць людзям даўгі, маёмасць фірмы арыштавалі і перадалі на рэалізацыю арганізацыі, якая будзе праводзіць таргі. Ужо нават ёсць жадаючыя купіць гэтую маёмасць.