Сябры-чытачы. 21.by

Сябры-чытачы

21.06.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абласны дзень падпісчыка прайшоў у паштовых аддзяленнях Міншчыны

Па добрай традыцыі супрацоўнікі пошты і журналісты ладзілі сяброўскія сустрэчы з чытачамі. Карэспандэнты газеты “Рэспубліка” накіраваліся ў розныя раёны вобласці, каб яшчэ раз расказаць аб сваім выданні, адказаць на пытанні і пачуць пажаданні.

Трэба сказаць, што з часам гэтыя дні арганізуюцца больш прадумана і спалучаюць у сабе элементы своеасаблівага свята-прэзентацыі і грунтоўнага дыялога, у якім прымаюць удзел тыя, хто робіць і чытае газеты, а таксама распаўсюджвае іх.

Добрую цікавасць да нашага выдання праявілі жыхары горада Крупкі. У паштовым аддзяленні Крупкі-1 было шматлюдна. Нават тыя, хто заходзіў на хвілінку, затрымліваліся даўжэй. Заняткаў было дастаткова.

На стэндах — газеты і часопісы, нешта чыталася, выбіралася, успаміналася пра неаплачаныя паслугі, афармляліся падпісныя абанементы, рабіліся пакупкі. А хтосьці проста назіраў за падзеямі або распытваў работнікаў паштовай сувязі і журналістаў. У гэтай суполцы зацікаўленых давялося не толькі сустрэцца з пастаяннымі прыхільнікамі ля стэнда газеты «Рэспубліка», але і вярнуць, так бы мовіць, у калектыў падпісчыкаў некалькі былых сваіх чытачоў, а таксама заахвоціць новых. У цэлым жа, як паведаміў начальнік Крупскага раённага вузла паштовай сувязі Валерый Логіс, у гэты дзень у аддзяленні Крупкі-1 было падпісана 327 экзэмпляраў розных выданняў.

Вярнуўшыся з раёнаў, мае калегі падзяліліся сваімі ўражаннямі і расказалі, што гэтыя сустрэчы прайшлі запамінальна і з карысцю. Хочацца адзначыць таксама сяброўскае супрацоўніцтва з калегамі з раённых газет, якія аказваюць добрую інфармацыйную падтрымку дню падпісчыка.

«Трэба адзначыць, што ў час правядзення абласнога дня падпісчыка колькасць выпісанай перыёдыкі адчувальна большая, чым у звычайныя дні. Гэта зразумела, бо ў акцыі прымаюць удзел самыя розныя выданні, адбываюцца цікавыя сустрэчы, прапаноўваюцца сувеніры, разыгрываюцца латарэі і гэтак далей. Напрыклад, гэты дзень падпісчыка быў адметны яшчэ і тым, што мы правялі чарговы тур дабрачыннай акцыі, калі людзі маглі аформіць падпіску на любое дзіцячае выданне на адрас дзіцячых дамоў Міншчыны», — расказала дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Жанна Шыбека.

Напрыканцы зробім своеасаблівае рэзюмэ: цікавасць людзей да друкаваных СМІ застаецца высокай. Зразумела, густы і фінансавае становішча ва ўсіх розныя, але людзі не пакідаюць чытання, цікавяцца самымі рознымі выданнямі: ад грамадска-палітычных да забаўляльных. Галоўнае, што ў іх ёсць з чаго выбіраць. І прыемна, што газета «Рэспубліка» ў гэтым шэрагу займае сваё годнае месца.

Фота: Марына БАРАДАЎКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паштовых аддзяленнях Міншчыны прайшоў дзень падпісчыка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика