"Забаўлянкі для Янкі": у Віцебску навучаць выхоўваць дзяцей па-беларуску. 21.by

"Забаўлянкі для Янкі": у Віцебску навучаць выхоўваць дзяцей па-беларуску

24.10.2013 12:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Беларуская традыцыйная культура мае багатую спадчыну ў галіне этнапедагогікі. Аднак, на жаль, многія бацькі не маюць магчымасці скарыстацца гэтым багаццем, бо нават родную мову ў Віцебску не надта часта пачуеш. У большасці беларускіх сем'яў і навучальных устаноў наўпрост адсутнічаюць традыцыі выхавання на аснове народнай педагогікі. Таму арганізатары праекта "Забаўлянкі для Янкі" - студэнцкае этнаграфічнае таварыства "Поўнач" і гурт "Паўночная Сухадроўка", абралі для вашых дзетак лепшае ад беларускай традыцыі. Разам з бацькамі мы развучым беларускія калыханкі, забаўлянкі і гульні для гарманічнага развіцця малечы", - распавяла TUT.BY прадстаўніца праекта Святлана Чакушка.

У межах праекта пройдуць адмысловыя майстар-класы, на якія запрашаюць прыходзіць разам з дзеткамі. Гэта будзе выраб лялек, выцінанка, батлейка, семінар па радзінна-хрэсьбіннай абраднасці і іншыя цікавыя імпрэзы.

Першы занятак адбудзецца 27 кастрычніка а 12-й у выставачнай зале культурна-гістарычнага комплекса "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" (вуліца Чайкоўскага, 3). Прафесійны кансультант навучыць маладых мамачак правільнаму нашэнню слінга. Тут жа пройдзе і ўласна прэзентацыя праекта "Забаўлянкі для Янкі".

Праект ладзіцца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і культурнай прасторы vitebsk4.me. Уваход на мерапрыемствы - вольны. Сачыць за анонсамі падзей праекта зручна праз суполку vk.com/zabaulanki. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 33 380-81-25 (Ганна), +375 29 115-76-25 (Святлана).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект "Забаўлянкі для Янкі" адрасаваны сем'ям, якія жадаюць выхаваць сваіх сыноў і дачок сапраўднымі беларусамі. На майстар-класы запрашаюць прыходзіць разам з...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика