Разам лягчэй. 21.by

Разам лягчэй

11.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бацькі дзяцей з аўтызмам змогуць знайсці валанцёраў праз сайт.

Рэсурс «autism.volunteer.by» створаны ўдзельнікамі праваслаўнага брацтва ў гонар Іаана Багаслова для таго, каб дапамагчы сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці з аўтызмам. Сёння галоўная функцыя сайта — сабраць інфармацыю аб бацьках, якія маюць патрэбу ў дапамозе і патэнцыяльных валанцёрах. Па дапамогу ўжо звярнуліся 40 чалавек. Цяпер іх чакаюць сустрэчы з псіхолагамі і ўрачамі, якія маюць вопыт работы з «асаблівымі» дзецьмі.

— Мы адабралі 80 чалавек — тых, хто жадае стаць валанцёрам, і пачалі ўжо іх абучаць рабоце з аўтыстамі, — распавядае Павел Сяргееў, старшыня праваслаўнага брацтва Іаана Багаслова. — Акрамя таго, арганізавалі нешта накшталт дзіцячага садка, дзе бацькі на некалькі гадзін змогуць пакінуць дзіця з валанцёрамі, каб наведаць нашы курсы бясплатнай псіхалагічнай дапамогі. Такія дзеці павінны прывыкаць і да іншых людзей, а не толькі да маці і таты.

Для таго каб атрымаць дапамогу, бацькам «асаблівых» дзяцей дастаткова проста запоўніць анкету на сайце.

Іна ГАРБАЦЕНКА
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бацькі дзяцей з аўтызмам змогуць знайсці валанцёраў праз сайт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика