Пажары ў губернскім Віцебску збіралі не толькі агнеборцаў, натоўп цікаўных, але і злодзеяў. 21.by

Пажары ў губернскім Віцебску збіралі не толькі агнеборцаў, натоўп цікаўных, але і злодзеяў

11.01.2014 14:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Колькасць ахоўнікаў пастаянна расла. Калі ў 1886 годзе іх было 57 чалавек, то праз два гады - ужо 88, а ў 1889 годзе - 111. Але колькасць не пераходзіла ў якасць. У справаздачы за 1890 год адзначаліся "вельмі буйныя недахопы", галоўны з якіх заключаўся ў тым, што з ахоўнікаў "на пажары з'яўляюцца толькі нямногія, і ахоўныя ланцугі з іх амаль зусім не складаюцца". Пры гэтым выказвалася пажаданне "чакаць ад спадароў ахоўнікаў больш дзейнай спагады і дапамогі сваім суграмадзянам-пагарэльцам".

Падчас пажару адрозніць ахоўнікаў, "якія павінны выносіць з пажарышча ратуемую маёмасць або ахоўваць яе сваімі ланцугамі", ад простых абывацеляў было сапраўды нялёгка: каляровыя фуражкі для начальнікаў і нарукаўнікі, відавочна, не дапамагалі. Тады і прыйшла думка выдаваць кожнаму ахоўніку спецыяльны знак, які можна было б прымацоўваць да адзення. Першая партыя іх была выраблена, напэўна, у 1889 годзе, бо ў справаздачы савета за гэты год паведамляецца, што "на набыццё новых значкоў для членаў аховы было выдаткавана 67 рублёў" і "расход на гэтыя значкі акупіцца платаю, якая ўносіцца за іх ахоўнікамі".

Знак Віцебскага вольнага пажарнага таварыства выкананы з латуні, круглай формы, дыяметрам 35 мм. У цэнтры намаляваныя прадметы рыштунку пажарных: каска, лесвіца, сякера і кірка, а таксама вяроўка і шост, з дапамогай якіх ахоўнікі абгароджвалі месца пажару. Па краях знака зроблены надпіс: "Охранитель В. В. П. О." ("Витебское вольное пожарное общество"). Для лепшага адрознення знак насілі на спецыяльнай чырвонай шаўковай разетцы.

Экземпляр, які знаходзіцца ў фондах нашага музея, паступіў у пачатку 1920‑х гадоў з прыватнага збору вядомага віцебскага калекцыянера Вацлава Пятровіча Федаровіча (1848-1911). У час Вялікай Айчыннай вайны экспанат быў вывезены ў Саратаў разам з часткай фондаў музея і вернуты адтуль 21 жніўня 1945 года.

Вера Рогач, старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая пажарная каманда ў Віцебску была створана ў 1853 годзе. Праз 23 гады з'явілася гарадское вольнае (добраахвотнае) пажарнае таварыства. З апошнім звязаны выпуск...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика