Рэдакцыя "Газеты Слонімскай" атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі
02.03.2015 12:54
—
Новости Общества
|
Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства рэдакцыі "Газеты Слонімскай" звінавачваюць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах (ад 11.02.2015 і ад 18.02.2015) у выданні не быў пазначаны наклад.
Такім чынам, рэдакцыя парушыла арт. 22 закона "Аб СМІ", які прадпісвае пазначаць наклад у выходных дадзеных, – лічаць у міністэрстве. "Дапушчаныя парушэнні неабодна ліквідаваць пры выпуску чарговага нумару газеты "Газета Слонімская", пра што паведаміць Міністэрству інфармацыі РБ на працягу 10 дзён з моманту яго выхаду", – гаворыцца ў лісце ад 25 лютага за подпісам Ліліі Ананіч. Галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук у гутарцы з прэс-службай ГА "БАЖ" паведаміў, што наклад выдання быў пазначаны на першай старонцы згаданых нумароў. ![]() Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года любое зарэгістраванае ў Беларусі выданне можа быць закрыта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства рэдакцыі "Газеты Слонімскай" звінавачваюць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах у выданні не быў пазначаны наклад. |
|