Як гэта было. Кніжны кірмаш у Беларусі 55 гадоў таму
05.09.2015 10:16
—
Новости Общества
|
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства TUT.BY знайшоў у архівістаў цікавыя кадры. На іх — кніжны кірмаш у Мінску, у парке Чалюскінцаў. Беларускамоўныя вокладкі, беларускія аўтары, кнігі з раманамі пра беларускую сталіцу. Як гэта было — у кароткім відэа ад Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Летам 1960 года на кніжным кірмашы ў парку Чалюскінцаў — натоўпы людзей. Мінчукі тут могуць не толькі набыць кнігі беларускіх аўтараў, але і пабачыць іх ужывую. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
![]()
Вось пісьменнік Уладзімір Карпаў. «Мінчанам асабліва прыемна атрымаць аўтограф на кнізе пра сваю любімую сталіцу», — распавядае голас за кадрам. Дзяўчына, якая цягнецца за аўтографам — дакранаецца рукой да томіка Янкі Купалы. ![]() Цікава, што, народжаны не ў Беларусі, гэты пісьменнік сапраўды напісаў шмат кніг пра Мінск, сярод якіх — твор пад назвай «Нямігі крывавыя берагі». Уладзімір Барысавіч Карпаў таксама — аўтар тэкста для фотаальбома «Мінск», які быў выдадзены ў 1965 годзе. Называюць і пісьменніка Аляксандра Міронава, які таксама падпісвае свае кнігі — пра мора. Відаць, гаворка ідзе пра Міронава, які быў не толькі пісьменнікам, але яшчэ і ганаровым палярнікам. ![]() Паэт Анатоль Астрэйка — таксама тут. Каля аўтара, які шмат пісаў для дзяцей — дзеці. Дарэчы, ён быў журналістам, сатырыкам, а таксама перакладаў на беларускую мову творы Пушкіна, Талстога, Маякоўскага. ![]() Аўтар тэкстаў беларускамоўных песен, сярод якіх «Ой бацька мой, Нёман» — якая сёння лічыцца амаль народнай. «Шмат аматараў апавяданняў ва Ўсевалада Краўчанкі», — завяршае свой нарыс аўтар. У тыя часы ён быў не толькі пісьменнікам, а яшчэ і галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка». Усевалад Краўчанка перакладаў з рускай і ўкраінскай моў на беларускую, у тым ліку кнігу «Бялее парус адзінокі» Валянціна Катаева. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кніжны кірмаш у Мінску, у парке Чалюскінцаў. Беларускамоўныя вокладкі, беларускія аўтары, кнігі з раманамі пра беларускую сталіцу - усё на архіўных кадрах 55-гадовай...
|
|