Дзеці любяць курыныя катлеткі і не ядуць рыбу. Агляд школьных сталовых Маладзечна, Вілейкі і Гальшанаў. 21.by

Дзеці любяць курыныя катлеткі і не ядуць рыбу. Агляд школьных сталовых Маладзечна, Вілейкі і Гальшанаў

29.09.2015 12:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«РГ» вырашыла высветліць, што было на абед у школах Мала­дзечна, Вілейкі і Гальшанаў.


Сталовая ў гімназіі № 3. Фота Наталлі Тур

Калі мы завіталі ў маладзечанскую гімназію № 3, дырэктар яе Віталь Крупянькоў з парога адказаў:

— Вы выбралі правільную школу, каб расказаць пра абеды. Калектыў повараў у нас дружны, працуюць разам многія гады.

Гаспадарыць тут шэф-повар Часлава Валовік.

— Поварскі стаж у мяне каля 40 гадоў, 20 з іх я працую поварам у трэцяй школе.

Часлава Яўгенаўна кажа, што меню ў школьных сталовых мяняецца кожны навучальны год.

— Раней у школьныя меню былі ўключаныя субпрадукты — пячонка, сэрцы. Цяпер іх няма.

А яшчэ школьнікі могуць радавацца таму, што маннай кашы з ненавіснымі камячкамі таксама няма.

— Калі гаварыць пра любімыя стравы нашых школьнікаў, то на першым месцы, вядома, курыныя катлеты з бульбяным пюрэ.

А вось рыбу дзеці не любяць.

— Прама сэрца крывёй абліваецца, калі бачыш, як дзіця прыбірае са стала некранутую гарбушу.

У гімназіі, як і ў іншых школах, практыкуюцца рыбныя або іншыя дні.

— У пятніцу ў нас малочны дзень. Гэта значыць, на першае будзе малочны суп, на другое — сырнікі.

У панядзелак па нормах санстанцыі дзень кілбасы, бо захоўваць яе доўга нельга.

— А калі дзіця папросіць дабаўкі, дасце?

— Не, — строга адказвае Часлава Валовік. — У нас порцыі разлічаныя па колькасці дзяцей.

Але галоднымі дзеці не застаюцца.

Старшакласнікі, бывае, прыходзяць у сталовую ўжо на перапынках, калі ядуць малодшыя школьнікі. Там яны проста просяць у дзяцей не адносіць порцыі, калі раптам тыя не любяць рыбу ці не ядуць груцу.

А калі есці ў сталовай чарга саміх старшакласнікаў, то тут на дапамогу прыходзяць дзяўчаты. Яны, як жартуе повар, усе на дыетах. І проста адмаўляюцца ад свайго пюрэ і кормяць ім хлопцаў. Самі ж ядуць некаларыйныя салацікі з гародніны.

Абед, які складаецца з супу, гарачай стравы, гарніру, салаты і кампоту каштуе прыкладна 16 тысяч рублёў.

Акрамя школьнікаў, у трэцюю гімназію ходзяць абедаць «суседзі» — работнікі спартыўнай школы, ДТСААФа і лясніцтва.

У дзень нашага вiзiту на абед прапаноўвалі вараную капусту, гуляш, макарону, салату са свежай капусты і бярозавы сок.


У гальшанскай школе самы смачны боршч

У гальшанскай школе на абед сёння таксама быў гуляш з тушанай бульбай, вінегрэт і чай.

Пра абед распавяла вучаніца гэтай школы Вікторыя Янушкевіч:

— Я не ведаю, колькі каштуе абед, таму што мы ядзім у сталоўцы бясплатна.

Самыя любімыя стравы ў Вікі - гэта боршч і салата з памідораў.

— А расольнік не люблю, бо ён заўсёды кіслы. Яшчэ цярпець не магу тушаную бульбу!

Сакрэт смачнага харчавання — у параканвектамаце

Расказвае Дар’я Стоніс, дзесяцікласніца вілейскай гімназіі № 1 «Логас»:

— Сёння на абед у нас былі курыныя тэфтэлі, рагу з гародніны, салата са свежай гародніны і сок. Абеды мне падабаюцца, пастаянна мяняюцца гарніры. Любімыя стравы: курыныя катлеты і тэфтэлі.

Каштуе абед ад шасці да 10 тысяч рублёў.

Дарэчы, у мінулым навучальным годзе ў гімназіі з’явіўся параканвектамат. Прыгатаваная на ім ежа атрымліваецца больш здаровай, сакавітай і смачнай.

Параканвектамат — від пераважна прафесійнага кухоннага цеплавога абсталявання, які выкарыстоўвае розныя рэжымы спалучэння пары і прымусовай канвекцыі для прыгатавання ежы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьнікі могуць радавацца таму, што маннай кашы з ненавіснымі камячкамі ў меню больш няма.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика