"Пайшла да жыхароў з просьбай дапамагчы". Гарадзенка выратавала вулічны баскетбол у сябе ў раёне. 21.by

"Пайшла да жыхароў з просьбай дапамагчы". Гарадзенка выратавала вулічны баскетбол у сябе ў раёне

09.09.2016 16:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раніцай на абноўленых пляцоўках пуста, але ўвечары, калі хлапчукі вызваляюцца ад заняткаў, на вулiцы зноў весела, як было і 10 гадоў таму. Адрадзіць дваравы баскетбол на вуліцы Белыя Росы ў Гродне ўдалося дзякуючы Вользе Салавей. Хаця яна і не здолела перамагчы ў праекце «Горад», дзе планавала здабыць грошы на рэканструкцыю баскетбольных пляцовак, яна ў выніку знайшла іншы спосаб дасягнуць мэты, распавядае «Твой стыль».


«Я не апусціла рукі і працягнула завяршаць пачатую справу да канца. Я пайшла да жыхароў бліжэйшых дамоў з просьбай дапамагчы ў рэканструкцыі вулічных пляцовак. У выніку адгукнулася больш за 280 сем’яў. Як аказалася пазней, пляцоўкi для баскетбола сталi вельмі запатрабаванымi. Я нават не ведала, што ў нас столькі аматараў гэтай гульнi», — кажа Вольга.

Акрамя мясцовых жыхароў за справу ўзяўся і УЖРЭП Ленінскага раёна, «Гродзенскі завод сантэхнарыхтовак», а таксама вучні школы № 27 і навучэнцы гуманітарнага каледжа. Усяго Вользе ўдалося сабраць 14 млн 202 тысячы недамінаваных рублёў. Гэтага хапіла на матэрыялы, а горад узяўся тым часам за работу па ўстаноўцы агароджы. Шчытамі ж займалася Вольга са старшынямі дамоў.


«Справа трохі зацягнулася, на ўсё лета, але мы здолелі зрабіць две пляцоўкi і выканалі свой першы план. Наперадзе ў нас правядзенне турніру па вулічным баскетболе, а таксама ўстаноўка лавак. Пляцоўкi запатрабаваныя і гэта радуе. Прыязджаюць да нас гуляць нават хлопцы з іншых раёнаў горада. Некаторыя кажуць, што ў нас цяпер асноўная гарадская пляцоўка, «як у Еўропе».

Пасля рэканструкцыі спартыўных пляцовак, жыхары раёна прапанавалі Вользе заняцца і рознымі іншымі справамі. Напрыклад, пляцоўкай для выгулу сабак. Але гэтым Вольга займацца не спяшаецца.


«Рабіць усё гэта цяжка, але прыемна. Я не планую чымсьці падобным займацца ў бліжэйшы час, бо маю сваю работу. Баскетбольная пляцоўка — гэта было жаданне нешта зрабіць для свайго раёна, мне хацелася давесці пачатае да канца. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, я гэта зрабіла і ведаю цяпер усіх старшыняў суседніх дамоў, а таксама многіх жыхароў. Шчыра скажу, такія агульныя справы і гуртуюць суседзяў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адрадзіць дваравы баскетбол на вуліцы Белыя Росы ў Гродне ўдалося дзякуючы Вользе Салавей. Хаця яна і не здолела перамагчы ў праекце "Горад", дзе планавала здабыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика