Каждого выслушать и помочь. 21.by

Каждого выслушать и помочь

20.10.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, акрамя парламента, пэўны час працуе і ў сваёй выбарчай акрузе. Днямі Людміла Іванаўна правяла прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме.


На прыёме ў Людмілы Ніжэвіч жыхары аг. Пясочнае Міхаіл Рак і Пётр Мароз

Вядома, што дзейнасць у акрузе — гэта яе прамы дэпутацкі абавязак. І такая работа дае магчымасць падтрымліваць цесную сувязь з людзьмі, якія аказалі ёй высокі давер — абралі ў парламент, пазнаёміцца з іх жыццём і патрэбамі, пры неабходнасці аказаць дапамогу ў вырашэнні надзённых праблем.

Да парламентарыя звярнуліся пяць чалавек. Трэба адзначыць, што некаторыя пытанні ўжо ўздымаліся ў раёне на прыёмах рознага ўзроўню. Прыкладам таму праблема з падтопліваннем склепаў і падвор’яў у аграгарадку Пясочнае. Па словах Людмілы Ніжэвіч, пытанне будзе дэталёва вывучана з прыцягненнем адпаведных службаў.

Была закранута і праблема па выплаце так званай дадатковай пенсіі былым кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, якія адпрацавалі на гэтай пасадзе звыш 10 гадоў. Яна таксама патрабуе вывучэння.

Да дэпутата звярнулася сямейная пара маладых спецыялістаў, наконт пераразмеркавання мужа на працу ў Капыльскі раён. Людміла Іванаўна паабяцала аказаць садзейнічанне ў вырашэнні просьбы.

Не абышлося без жыллёвых і зямельных пытанняў. Па іх дадзены пэўныя тлумачэнні і рэкамендацыі.

Сяргей КОЗЕЛ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, акрамя парламента, пэўны час працуе і ў сваёй выбарчай акрузе. Днямі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика