Як выхаванцы смаргонскага дзіцячага садка №10 рыхтаваліся да Вялікадня. 21.by

Як выхаванцы смаргонскага дзіцячага садка №10 рыхтаваліся да Вялікадня

04.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да самага доўгачаканага свята радасці, любові і прабачэння – свята Вялікадня выхаванцы старшых груп дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №10 г. Смаргоні” рыхтуюцца загадзя.

4.jpg

Вялікдзень для многіх людзей лічыцца любімым святам, якое напаўняе душу шчасцем і радасцю. Гэта сямейнае свята, у якое прынята дарыць адзін аднаму маленькія падарункі. Вось і нашы выхаванцы вырашылі падарыць сваім блізкім велікодныя падарункі. Адна з галоўных традыцый на Вялікдзень фарбаваць яйкі. Дзеці старшай групы № 5 з энтузіязмам узяліся за работу. Яны стараліся размаляваць яйкі як мага ярчэй і цікавей. Вось што ў іх атрымалася.

А вось якія выдатныя велікодныя кураняты пасяліліся ў кошыку ў выхаванцаў групы №4. А на Вялікдзень яны абавязкова знойдуць сваё месца на святочным стале.

1.jpg

6.jpg

8.jpg

3.jpg

Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да самага доўгачаканага свята радасці, любові і прабачэння – свята Вялікадня выхаванцы старшых груп дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №10 г. Смаргоні”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика