Аб бяспецы ў выхадныя… і не толькі: горад і раён. 21.by

Аб бяспецы ў выхадныя… і не толькі: горад і раён

16.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Вілейскім раёне нястомная штодзённая прафілактычная работа працягваецца… 11 кастрычніка з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, кіраўніцтва раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Намеснік начальніка аддзела па АТР Яўген Іванавіч Шалуха выступіў перад працоўным калектывам ГУП «Вілейскае ЖКГ» гасцініца «Вілія».


Падчас правядзення сустрэчы работнік МНС давёў інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці, раёне, прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыяліст правёў тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

— «З агнём жартаваць-небяспечна», — звяртаў увагу прысутных работнік МНС, — бо народныя прыказкі з’яўляюцца праўдай жыцця, і як паказвае практыка: асноўнай прычынай пажару, на якіх загінулі людзі – неасцярожнае абыходжанне з агнём, — большасць з загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Спецыяліст таксама нагадаў у каго ёсць пячное ацяпленне, прывесці яго ў спраўны стан. Кіраўнік РАНС расказаў аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі дапамогу побач».

***

Кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 12 кастрычніка  з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, сустрэліся з працоўнымі калектывамі свайго раёна. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч сустрэўся з працоўным калектывам Ваеннага камісарыята Вілейскага раёна.


Спецыяліст праінфармаваў аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці і раёне, прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама работнік РАНС правёў тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і пра тое, што не варта забываць аб сваіх састарэлых бацьках. Кіраўнік райаддзела таксама распавёў аб усіх баках выкарыстання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

— Большая частка грамадзян, якія загінулі на пажарах, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, адсюль і асноўная прычына пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, — акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікі МНС, — таксама нагадаў у каго ёсць пячное ацяпленне дома, на дачы ці ў вёсцы, праверыць спраўнасць яго і правесці кантрольную топку, а для падказкі ў розных жыццёвых сітуацыях: выкарыстоўваць мабільны дадатак «МНС Беларусі дапамогу побач».

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

***

З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх 13 кастрычніка начальнік Вілейскага РАНС Аляксандр Яхімовіч сустрэўся з працоўным калектывам ДУА «Вязынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы-сад СШ», гэтак жа выступіў на бацькоўскім сходзе дадзенай установы.


Падчас гутаркі праінфармаваў аб аператыўнай абстаноўцы ў вобласці, прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама правёў тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. Акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што асноўнай прычынай вогненных НС з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі і мантажы пячнога ацяплення. Распавёў аб мабільным дадатку МНС Беларусі дапамогу побач і прадэманстраваў працу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Удзельнікі сустрэчы ў якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў былі забяспечаны памяткамі і ўлёткамі з рэкамендацыямі ад МНС.


Таксама, актывісты Клуба юных ратавальнікаў пажарных ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі» і работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ля ўваходу ў краму №6 КУП «Садружнасць» «Дзіцячы свет» арганізавалі інфармацыйна-тлумачальную працу па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, якая не пакінула абыякавымі нікога з удзельнікаў. Удзельнікі мерапрыемства нагадвалі ўсім прысутным аб тым, што асцярожнасці ў абыходжанні з агнём трэба вучыць дзяцей з першых гадоў жыцця і пастаянна. Усе дарослыя павінны выконваць правілы бяспекі, паказваючы станоўчы прыклад сваім дзецям. І калі хоць бы адзін дзіця ці яго бацькi забралі з гэтай прагулкі часцінку упэўненасці ў сваёй бяспецы, значыць, дзень атрымаўся.

Паважаныя бацькі, ніколі не забывайце, што здароўе і бяспеку вашых дзяцей знаходзіцца ў вашых руках!

Вілейскі РАНС

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вілейскім раёне нястомная штодзённая прафілактычная работа працягваецца… 11 кастрычніка з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика