Гэта наша з табою гісторыя…. 21.by

Гэта наша з табою гісторыя…

25.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9

Такую думку ў мяне выклікала сустрэча школьнікаў з прадстаўнікамі старэйшага пакалення, арганізаваная ў СШ № 2 імя К. Крапівы і праведзеная адразу з нагоды двух дат – 100-годдзя з моманту ўтварэння БССР і векавога юбілею камсамольскага руху.

Напачатку сустрэчы быў зроблены экскурс у мінулае. Пра станаўленне БССР даступна распавёў адзінаццацікласнік Павел Белакапыцкі. Юнак звярнуўся да гісторыі, прыгадаў асноўныя моманты станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Выступленне школьніка дапоўніў яго настаўнік-краязнаўца Андрэй Мікалаевіч Ярмольчык.

– Менавіта ў перыяд БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь, – адзначыў гісторык.

Вялікі ўклад у самастойнае і незалежнае жыццё новай краіны, зразумела, уносілі людзі – вопытныя і маладыя, энергічныя і апантаныя, загартаваныя і рашучыя… Ды і колькі падзей прыйшлося на гэтыя гады: Вялікая Айчынная вайна, утварэнне і ўзбуйненне калгасаў, аднаўленне гарадоў, адкрыццё далёкіх краін па маршрутах “за туманом и за запахом тайги” і г. д.

Таму далёка не выпадковымі гасцямі на гэтай сустрэчы былі сакратар ветэранскай арганізацыі Людміла Палікарпаўна Тарасевіч, былы вязень у гады вайны Іван Ермалаевіч Любчанка, ветэран педагагічнай працы і актывіст камсамольскага руху Валянціна Мікалаеўна Шытыка. Цікавымі былі іх выступленні.

– Мая маладосць прайшла ў суправаджэнні камсамольскіх песень, героямі якіх мы, маладыя людзі тых часоў, імкнуліся стаць, каб рэалізаваць сябе і быць карыснымі сваёй краіне. Вось і я, як у той песні “не кочегары мы, не плотники, но сожалений горьких нет, а мы монтажники-высотники, и с высоты вам шлём привет”, знайшоў сябе ў гэтых жа прафесіях, – паведаў Іван Ермалаевіч. – Я і цяпер па жыцці іду з песняй…

Рады камсамольцаў у 1957 годзе папоўніла Валянціна Шытыка.

– Атрымаць камсамольскаі білет было не так і проста. Кожнаму жадаючаму давалася гадавое заданне, і калі чалавек спраўляўся з ім, ён атрымліваў білет і значок, калі ж не – то яго чакала новае заданне, тым самым уступленне ў камсамол адкладвалася, – расказвала Валянціна Мікалаеўна.

Адметнай старонкай камсамольскага жыцця настаўніцы стаў студатрад, пуцёўку у які яна захоўвае да гэтага часу, як, дарэчы, камсамольскі білет і значок, пакінутыя ёй на памяць.

– Тое, што студэнцкія атрады і сёння, праз столькі гадоў, запатрабаваны, добра, для юнакоў і дзяўчат – гэта цудоўная магчымасць не толькі праверыць сябе на трываласць, але і загартаваць характар, – адзначыла Валянціна Мікалаеўна. – Праўда, размах іх не такі, як у гады нашай маладосці…

Завяршылася мерапрыемства ўручэннем членскіх білетаў новым сябрам маладзёжнага саюза. І як жа тут абысціся без патрыятычнай песні!? Яна і прагучала дастойна ў выкананні Арцёма Каханага.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку ў мяне выклікала сустрэча школьнікаў з прадстаўнікамі старэйшага пакалення, арганізаваная ў СШ № 2 імя К. Крапівы і праведзеная адразу з нагоды двух...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика