Асіповіцкая райбальніца прызнана лепшай у вобласці. 21.by

Асіповіцкая райбальніца прызнана лепшай у вобласці

05.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вынікі агляду-конкурсу сярод арганізацый аховы здароўя ў дасягненні высокіх паказчыкаў па якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў 2019 годзе падведзены нядаўна на калегіі абласнога ўпраўлення аховы здароўя, дзе Асіповіцкая ЦРБ названа лепшай сярод райбальніц Магілёўшчыны ў катэгорыі «раёны з колькасцю насельніцтва звыш 20 тысяч чалавек» і адзначана Дыпломам I ступені упраўлення аховы здароўя абласнога выканкама і аблкамітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. У ліку пераможцаў і Лапіцкая ўчастковая бальніца: сярод сельскіх устаноў яна стала трэцяй.


Павел Шаціла: “Дыплом I cтупені — пацверджанне вернасці выбранага кірунку працы райбальніцы”.

“Перамога ў аглядзе-конкурсеяшчэ раз даказвае, што ўстанова рухаецца ў правільным кірунку, — адзначае галоўны ўрач райбальніцы Павел Шаціла. —Несумненна, удасканаленне меддапамогі ў значнай ступені вызначаецца і матэрыяльна-тэхнічнай базай — а бягучы год у гэтым плане радуе і абнадзейвае, бо на здароўе жыхароў раёна цяпер працуе і медыцынская новабудоўля. Так што сёння перад намі стаіць задача не толькі замацаваць дасягнутае, але і вывесці сітуацыю на новы ўзровень: патэнцыял для гэтага ёсць”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі агляду-конкурсу сярод арганізацый аховы здароўя ў дасягненні высокіх паказчыкаў па якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў 2019 годзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика