Любіць людзей, працаваць для іх. 21.by

Любіць людзей, працаваць для іх

27.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Радавец,

старшыня Жыткавіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэлегат сёмага з’езда

Беларускага прафсаюза работнікаў

 аграпрамысловага комплексу:

— Для мяне прысутнічаць на такім высокім форуме ў складзе дэлегацыі  Гомельшчыны  было надзвычай ганарова. Таму, што мне ўпершыню на рэспубліканскім узроўні давялося абмяркоўваць важнейшыя пытанні, якія тычацца павышэння сацыяльнай абароненасці працаўнікоў аграрнай галіны. Па сутнасці, на з’ездзе прагучаў пасыл, каб прафсаюзы глыбей унікалі ў  праблемы вяскоўцаў, дапамагалі іх вырашаць. А спраў у гэтым накірунку дастаткова:  стварэнне асновы для бяспечнай працы, паляпшэнне яе ўмоў, павышэнне дабрабыту, арганізацыя аздараўлення членаў пярвічак і многае іншае. Падмурак для плённай дзейнасці па ўсіх напрамках створаны. Напрыклад, шмат новаўвядзенняў, якія прапанавалі прафсаюзы, занатавана ў палажэннях новага Працоўнага кодэксу.

Безумоўна, з’езд прафсаюза аграрыяў асабіста для мяне стаў не толькі асновай для планавання будучай дзейнасці райкама, а яшчэ і цудоўнай пляцоўкай для ўзбагачэння ўласнага вопыту. І ў выступленнях з трыбуны, і падчас абмену меркаваннямі прагучала нямала карыснай інфармацыі і парад, якія змагу прымяняць у сваёй рабоце. Калі падагуліць усё, што пабачыў і пачуў на форуме, то ён прызывае нас: любіць людзей і працаваць для людзей.

Сяргей БЕЛКА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Радавец, старшыня Жыткавіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэлегат сёмага з’езда Беларускага прафсаюза работнікаў  аграпрамысловага комплексу:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика