Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
15 красавіка ў народным календары Палікарп. Прыкмячалі: калі ў гэты дзень рака выйдзе з берагоў, то чакайце вялікіх траў і ранняга пакосу. Вароны гуляюць у вышыні - будзе яснае і сонечнае надвор'е.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Верхнядзвінску ў 1957 годзе - звыш 10 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1961 - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 25 градусаў цяпла.