Художественный пленэр "Заславский Спас" приглашает людей к творчеству
20.08.2020 06:31
—
Новости Общества
|
"Нет яблоку раздора" - духовный посыл Яблочного Спаса, этот девиз подхватили участники и организаторы благотворительного художественного пленэра "Заславский Спас". Два дня форум проводится в древнем городке Беларуси, приглашая людей и к творчеству, и к храму. Наталья Бордиловская с места события (видео).
Ужо трэці год у Заслаўі спрачаюцца: які ўраджай на другі Спас большы - яблычны ці творчы? Ініцыятыва мастачкі Анастасіі Балыш, падтрыманая Праваслаўнай царквой, аб'яднала дзясяткі, нават сотні маленькіх і дарослых, прафесійных і майстроў-аматараў не толькі з розных куткоў Беларусі, але і замежжа. Хтосьці малюе з натуры, ля Праабражэнскага сабора, а некаторыя ствараюць дыстанцыйна. Потым напярэдадні форуму дасылаюць свае творы па пошце. Умовы ўдзелу - пісаць не толькі пра царкву і Яблычны Спас, але ўвогуле пра светлы бок жыцця і чалавека, пра гармонію з Сусветам і паміж сабой. Розныя жанры і розныя мастацкія тэхнікі, прыёмы. Ля сцен храма разгарнулася вольная экспазіцыя ўжо гатовых работ. Але папаўненне будзе, яно літаральна зараз у руках вось гэтых стваральнікаў. За імправізаванымі столікамі і мальбертамі, а то і проста на траве ідзе асаблівае жыццё, вынікі якога не толькі задаволяць саміх мастакоў, але і парадуюць гледачоў. Мэта пленэра - далучыцца да добрых спраў і выратавання тых, каму сёння няпроста. Вынікам фэсту стане выстава-кірмаш у мясцовым музеі. Мастакі мараць, каб іх работы купілі, бо грошы ад продажу яны накіруюць у шпіталь на лячэнне анкалагічна хворых дзетак. Іх у Заслаўі шасцёра. Дзеці - дзецям. 9-гадовая выхаванка студыі "Алоўкі" са Смалявіч паказвае сваю работу ў тэхніцы "гратаж" ці "царапка". Храм і яблыкі. Свой шэдэўр дзяўчынка прадае ўпершыню, сарамліва, але просіць купіць. Прафесійны і вядомы ў мастацкіх колах аўтар Віктар Данілаў сёння прымае ўдзел у спасаўскім пленэры, а ўмоўна заўтра запросіць на свой мастацкі праект. Майстар ладзіць экалагічную арт-пляцоўку. На яе будзе запрашаць вучняў, маладых і зусім юных мастакоў, каб пісаць “на паветры, праз пэндзаль і фарбы заяўляць пра стваральнасць". Творчасць выратуе свет! - такі светапогляд імкнуцца перадаць вучням старэйшыя майстры. Такі дэвіз усіх, хто сабраўся ля храма. У гэты час "Заслаўскі Спас" ужо фінішаваў. Выстава работ перамяшчаецца ў мясцовы музей, чакае наведвальнікаў, дае рэальны шанц аказаць канкрэтную дапамогу канкрэтна дзецям, хворым на рак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Нет яблоку раздора" - духовный посыл Яблочного Спаса, этот девиз подхватили участники и организаторы благотворительного художественного пленэра "Заславский... |
|