Незразумелая гульня Смалявічы - Маладзечна - 2:1. 21.by

Незразумелая гульня Смалявічы - Маладзечна - 2:1

14.04.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінулыя выхадныя былі багатыя на падзеі ў футбольным клубе “Маладзечна”. У суботу, 10 красавіка, мы прайгралі ў Смалявічах навічку другой лігі мясцоваму “Вігваму”, а капітан “Маладзечна” Сяргей Дараховіч паспеў перайсці ў “Гарадзею” і вярнуцца назад.
У Смалявічы мы паехалі без Дараховіча, Стэцкага, Сумана і Капцюга, якія адсутнічалі па розных прычынах.

Псіхалагічны момант

Эксперыментальным назваў састаў сваёй каманды трэнер Віталь Казяк. У нас мала што атрымлівалася ў сярэдзіне поля, наперадзе не хапала апошняга дакладнага ўдару. Не сказаць, што і Смалявічы паказвалі нешта асаблівае. Гульня была роўная.

Сваю каманду двойчы не выручыў наш варатар Канстанцін Сашчанка. На 21 хвіліне мы атрымалі першы гол. Мяч заляцеў са штрафнога ўдару ў блізкі ад Сашчанкі вугал. Яшчэ праз шэсць хвілін Косця памыліўся на выхадзе, і нападаючы саперніка перакінуў мяч праз маладзечанскага галкіпера ў пустыя вароты.

Па словах Віталя Казяка, пры роўнай гульні няўпэўненасць варатара псіхалагічна дрэнна адбілася на гульні ўсёй каманды. Асэнсаванасць у дзеянні маладзечанцаў унёс выхад на поле ў другім тайме вопытнага Дзмітрыя Вышынскага.

Адзіны гол нашы забілі на 90 хвіліне. Вызначыўся Ігар Нарожнік. Хаця, па словах трэнера, Ігар не паказвае пакуль той сваёй гульні, якую паказваў напрыканцы мінулага сезона.

“Ад гэтага паражэння ніхто не робіць ніякай трагедыі, - кажа Віталь Казяк. - Будзем спадзявацца, што да пачатку сезона мы прыйдзем у аптымальным саставе і ў аптымальнай форме футбалістаў”.

Гэта была апошняя спарынгавая гульня перад пачаткам чэмпіянату. У суботу, 16 красавіка, збіраемся ў Беразінскім згуляць самі з сабой двухбаковы трэніровачны матч.

Дараховіч сышоў. Дараховіч вярнуўся

Трэнеры футбольнага клуба “Гарадзея”, які ставіць перад сабой задачу выйсці ў першую лігу, прапанавалі капітану “Маладзечна” перайсці ў іх каманду на звыклае для сябе месца апорнага паўабаронцы. Па гэтай прычыне Дараховіч не паехаў у Смалявічы.

Мяркуемы пераход Сяргея ў “Гарадзею” выклікаў вялікі рэзананс у балельшчыкаў “Маладзечна”, якія актыўна абмяркоўвалі навіну на сайце “РГ” rh.by. Пра тое, што Дараховіч быццам бы развітваецца з нашым клубам, стала вядома 10 красавіка. У гэты ж дзень Сяргей пацвердзіў інфармацыю аб пераходзе ў інтэрв'ю “РГ”. Назваў нават памер сваёй зарплаты ў новым клубе - 1 мільён 700 тысяч рублёў.

Праз тры дні ўсё вярнулася на свае месцы. 13 красавіка мы зноў звязаліся з Сяргеем, які сказаў: на сямейнай нарадзе было вырашана, што ён застаецца ў “Маладзечне”.

“Вы паспяшаліся аб'явіць пра мой пераход, - сказаў Сяргей. - Сапраўды, такая прапанова з “Гарадзеі” была, але я не прымаў адразу канчатковага рашэння. Цяпер я яго прыняў. Застаюся ў Маладзечне”.

Грошы, якія Дараховіч мог бы зарабляць у “Гарадзеі”, прыкладна ў шэсць разоў большыя, чым у “Маладзечне”. Тым не менш…

Макрыцкі, Дрозд, Грыхуцік, Вышынскі, Дараховіч.

Яны проста любяць Маладзечна. “Мы любім гэты горад, - кажа Дараховіч. - Калі ветэраны выходзяць на поле, іх задача - радаваць сваіх балельшчыкаў”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Яшчэ на гэту тэму:

Сяргей Дараховіч: “Я люблю гэты горад”

Мы засталіся без Дараховіча

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулыя выхадныя былі багатыя на падзеі ў футбольным клубе “Маладзечна”. У суботу, 10 красавіка, мы прайгралі ў Смалявічах навічку другой лігі мясцоваму “Вігваму”, а капітан “Маладзечна” Сяргей Дараховіч паспеў перайсці ў “Гарадзею” і вярнуцца назад.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика