Сёння: «Хабнарф’ёрдзюр» — БАТЭ. 21.by

Сёння: «Хабнарф’ёрдзюр» — БАТЭ

21.07.2010 10:51 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбалісты барысаўскага БАТЭ 20 ліпеня прыбылі ў Ісландыю на матч у адказ 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць «Хабнарф’ёрдзюра». Пералёт з Мінска чартэрным авіярэйсам заняў чатыры з паловай гадзіны.

У складзе каманды 18 чалавек. Хворых і траўмаваных няма, за выключэннем нападаючага Віталя Радыёнава, у якога невялікія праблемы з галёнкаступнёвым суставам, паведаміў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка.

БАТЭ размясціўся ў адным з гатэляў Рэйк’явіка. Увечары футбалісты адправяцца ў Хабнарф’ёрдзюр (10 км ад сталіцы), дзе правядуць гадзінную трэніроўку (з 22 да 23 гадзін па мінскім часе). Сам матч адбудзецца 21 ліпеня (пачатак у 22.15).

Першая сустрэча сапернікаў у Барысаве 14 ліпеня завяршылася перамогай БАТЭ -5:1 (Няхайчык, 48, 85, 88, Брэсан, 58, Радыёнаў, 90 — Б’ёрнсан, 89).

Пераможца пары ў 3-м кваліфікацыйным раундзе ЛЧ сустрэнецца з дацкім «Капенгагенам».
Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты барысаўскага БАТЭ 20 ліпеня прыбылі ў Ісландыю на матч у адказ 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць «Хабнарф’ёрдзюра». Пералёт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика