Здароўе пачынаецца са… сталовай. 21.by

Здароўе пачынаецца са… сталовай

22.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2940

Залогам моцнага здароўя і паспяховай вучобы школьнікаў з’яўляецца правільнае харчаванне. Ці магчыма яго забяспечыць ва ўмовах школьнай сталовай? Як і чым кормяць нашых дзяцей? Сапраўды, не залежна ад таго, у якім класе навучаецца дзіця, пытанне харчавання ў школах заўсёды было актуальным і найбольш хвалявала бацькоў.

IMG_2936

Зразумела, школьнае харчаванне істотна адрозніваецца ад той ежы, якой дзеці аддаюць перавагу. Яно здаровае, карыснае і збалансаванае. У той час, як дома, дзеці могуць пакамандаваць дарослым, што прыгатаваць на абед ці вячэру. І тут, як кажуць, хто на што здольны: адны будуць за дзве шчакі ўплятаць смажаную бульбу з гэткімі ж катлетамі, другія ласавацца заказанай піццай, трэцім хопіць бутэрбродаў з сыравэнджанай калбасой… І толькі на адзінкавых сталах знойдзецца месца для салатаў і тушанага агародніннага асарці. Так, зачастую самі бацькі “адвучваюць” сваіх дзяцей ад правільнай ежы, а потым здзіўляюцца: адкуль столькі праблем з лішняй вагой, работай страўніка і г. д. А ў школах, як і многа гадоў таму, хварэюць за тое, каб дзеці былі здаровымі і гарманічна развіваліся.

Таму, не дзіўна, што ў тэму школьнага харчавання вырашылі “зазірнуць” і мы, журналісты. Спачатку сустрэліся з інжынерам-тэхнолагам упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталляй Чарнавус.

– Гарачым харчаваннем ахоплены 98 % школьнікаў па горадзе і 100 % у сельскай мясцовасці, – адзначыла Наталля Вікенцьеўна. – Так, вучні пачатковых класаў гарадскіх школ атрымліваюць сняданак, абед, тыя, хто наведваюць групу падоўжанага дня, яшчэ і падвячорак. У сельскіх школах, у залежнасці ад часу работы, прадугледжана двух- і трохразовае харчаванне дзяцей.

Зразумела, ёсць і бацькоўская даплата, але яе памер не такі вялікі, бо галоўнае для нас, дарослых, – здароўе нашых дзяцей. Ды і хто, скажыце, за тыя ж 30-35 рублёў амаль месяц здолее пракарміць дзіця?

Акрамя таго, многае робіцца для патанення кошту за школьнае харчаванне.

– Сэканоміць сродкі бацькам дапамагае нарыхтаваная агародніна, – адзначае Наталля Чарнавус. – Напрыклад, на гэты навучальны год нарыхтавана 65 тон бульбы (15 тон з гэтай колькасці – спонсарская дапамога, аказаная адміністрацыяй эксперыментальнай базы імя Катоўскага). Садзейнічанне ў нарыхтоўцы капусты (12 тон), морквы (8), сталовых буракоў (амаль 6), цыбулі (каля 6) аказала фермерская гаспадарка “Алімп-Агра”. Я ўжо не кажу пра яблыкі з прысядзібных участкаў і з калгаснага сада базы Катоўскага, якіх таксама нарыхтавана каля 12 тон.

– Хочацца адзначыць, што па ўсіх школах і садах, дарэчы, таксама закуплены 23 аўтаматычныя праграмы па ўліку прадуктаў харчавання на складах і складання меню па рацыёнах. Для арганізацыі пітнога рэжыму дзе за кошт бюджэту, дзе за кошт спонсарскай дапамогі пры падтрымцы бацькоў устанолены сістэмы ачысткі вады, – дадае Наталля Чарнавус. – Што тычыцца меню, то для школ – яно адзінае і распрацавана спецыялістамі абласнога ўпраўлення адукацыі. Кожная ўстанова адукацыі мае кухонны штат, камплектацыя якога залежыць ад колькасці навучэнцаў. Адказнай асобай за арганізацыю харчаванне ва ўсіх школах з’яўляецца дырэктар.

…Прыгожа, светла і ўтульна ў сталовай Суткаўскай школы. Акуратныя сталы, сервіраваныя для прыёму ежу, чакаюць хлопчыкаў і дзяўчат. Тым часам работы і повару, і дзяжурным па сталовай хапае. Гэта несвядомаму чалавеку можа падацца, што тут усё суразмерна адбываецца. Аднак і ў гэтых людзей ёсць “гарачыя” хвіліны. Якія гэта? Да званка застаецца некалькі мінут, а яны як раз і з’яўляюцца самымі гарачымі, бо неабходна раскласці сталовыя прыборы, хлеб, разнесці талеркі з ежай. І паспець гэта зрабіць трэба за 10-15 мінут да таго моманту, як празвініць званок з урока і дзеці накіруюцца ў бок сталоўкі. Усё гэта робіцца з адзінай мэтай – каб стравы не астылі.

Звятраем увагу на стравы: які ж апетытны выгляд яны маюць, як прыемна ад іх пахне!.. Міжволі ўспамінаюцца свае школьныя гады, калі з асаблівым настроем спяшаліся ў сталовую, дзе нас чакалі стравы, прыгатаваныя поварам Ганнай Паўлаўнай Стрэчын. Не прапускалі мы і дзяжурствы па сталовай, за што Ганна Паўлаўна частавала нас дадаткова – печанымі піражкамі з павідлам. Яна пякла іх практычна кожны дзень і яныразыходзіліся на ўра. Цяпер у школах такіх дадатковых прысмакаў няма, дамінуюць яблыкі, вафлі, пячэнне, адным словам, магазінная здоба.

IMG_2943

Тым часам дырэктар Суткаўскай школы Таццяна Бандарэнка адзначыла, што ахопленасць вучняў гарачым харчаваннем стопрацэнтная. Яно арганізавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі, а яго якасць і колькасць знаходзяцца на кантролі як у яе, так і адпаведных службаў.

– Заўсёды ў меню на абед прысутнічае суп, – адзначае Таццяна Уладзіміраўна. – Такое рашэнне было прынята непасрэдна самімі бацькамі. У гэтай думцы нашы інтарсэы супалі.

У дзень нашага наведвання на абед у дзяцей на першае быў суп, на другое – салата, пюрэ і катлета, на трэцяе – кампот. Управіўшыся з такім смакоццем, дзеці здавалі ў мыйку пустыя талеркі, толькі і чуўся іх шчыры “дзякуй!” А для павароў – Людмілы Уладзіміраўны Якуць і Святланы Георгіеўны Зяньковіч – гэта лепшая ўзнагарода і ацэнка іх штодзённай работы. Не малы ўклад у харчаванне школы ўносіць і кладаўшчыца Святлана Уладзіміраўна Дзедавец, якая, дарэчы, адной з першых у раёне асвоіла кампютарную праграму “Здаровае харчаванне”.

– Гэта новаўвядзенне, якому ўжо год, вялікая эканомія часу, – такую ацэнку ёй дае жанчына. – Гэта гатовая распрацоўка, адзіная па вобласці, там змены ўносяцца толькі па сезонах – “восень-зіма” і “вясна-лета”, што вельмі зручна.

Паназіраўшы за работай суткаўскіх павароў, разумееш: там, дзе справы падыходзяць з адказнасцю, а стравы гатуюць з душой, заўсёды будзе паразуменне і парадак.

Правілы здаровага харчавання нагадвае педыятр райбальніцы Вольга ЯРМОЛЬЧЫК:

Ольга Ярмольчик - в круг

Дзіця павінна есці разнастайныя харчовыя прадукты. Яго штодзённы рацыён павінен налічваць каля 15 найменняў розных прадуктаў харчавання, а тыднёвы – не менш як 30.

Кожны дзень у рацыёне павінны прысутнічаць мяса, сметанковае масла, малако, хлеб, крупы, свежыя гародніна і садавіна. Шэраг прадуктаў: рыба, яйкі, смятана, тварог і іншыя кісламалочныя прадукты, сыр – не абавязкова павінны ўваходзіць у рацыён харчавання кожны дзень, але на працягу тыдня павінны прысутнічаць 2-3 разы абавязкова.

Дзіця павінна харчавцца не менш як 4 разы на дзень.

Варта ўжываць ёдаваную соль.

У міжсезонне (восень –зіма, зіма – вясна) дзіця павінна атрымліваць вітамінна-мінеральныя комплексы, рэкамендаваныя для дзяцей адпаведнага ўзросту.

Для ўзбагачэння рацыёну харчавання школьніка вітамінам С рэкамендуецца штодзённы прыём адвара шыпоўніка.

Есці патрэбна ў спакойнай абстаноўцы.

Калі ў дзіцяці мае месца дэфіцыт або лішак масы цела, неабходна кансультацыя ўрача, бо ў гэтым выпадку рацыён харчавання павінен быць скарэкціраваны з улікам ступені адхіленні фізічнага развіцця ад нормы.

Рацыён харчавання школьніка, які займаецца спортам, павінен быць скарэкціраваны з улікам аб’ёму фізічнай нагрузкі.

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Залогам моцнага здароўя і паспяховай вучобы школьнікаў з’яўляецца правільнае харчаванне. Ці магчыма яго забяспечыць ва ўмовах школьнай сталовай? Як і чым кормяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика