Хорошего стрелка видно издалека: Пружанские охотники соревновались в меткости. 21.by

Хорошего стрелка видно издалека: Пружанские охотники соревновались в меткости

24.06.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якраз напярэдадні абвяшчэння пажаранебяспечнага перыяду раённая структурная арганізацыя «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў» паспела правесці трэцяе стралковае мнагаборства паміж паляўнічымі, якое прайшло на тэрыторыі Ліноўскай паляўнічай дачы.


Традыцыйна ўсе 16 удзельнікаў спаборніцтваў былі падзелены на пяць каманд па колькасці пярвічных паляўнічых калектываў. Аднак побач з агульнакаманднымі стралкам давялося «здаваць» іспыты і асабіста. І сёлета ў выпрабаванні былі ўнесены некаторыя змены: напрыклад, па «лятаючых талерках» неабходна было трапіць не з двух, а з трох рубяжоў.
Згодна з умовамі правядзення такіх спаборніцтваў, перад іх пачаткам галоўны паляўніцтвазнаўца таварыства Д.В.Пракопчык нагадаў аб захаванні правілаў бяспекі. Ён пажадаў усім перамогі, асабліва навічкам мнагаборства, якія ўпершыню прымалі ў ім удзел.
Але ўсё роўна сенсацыі не адбылося. Адразу ў лідары выйшаў пераможца леташніх спаборніцтваў «ветэран палявання» В.М.Рачко з Пружанскага паляўнічага калектыву.


Вопытны стралок здолеў «выбіць» 27 ачкоў з трох выстралаў па мішэні казулі. Такі ж вынік атрымалася паўтарыць толькі А.І.Вайцешку з зеляневіцкай каманды. Трэці прызёр — А.М. Дэйка з пружанскай каманды — набраў 20 ачкоў.
Самымі трапнымі ў стральбе па «лятаючых талерках» сталі Д.А.Кудзелька (Мокрае) і У.П. Саскевіч (Пружаны), В.М.Рачко змог выбіць 6 з 10 і набраў 30 ачкоў. Але лідару Дзмітрыю Аляксеевічу, як і летась, не пашанцавала адразу стаць пераможцам гэтага этапу, бо зноў была прызначана перастрэлка. І ў чарговы раз Кудзелька саступіў саперніку, заняўшы трэцяе выніковае месца.
Па колькасці набраных ачкоў у другі раз самым удачлівым стралком быў прызнаны В.М.Рачко, хаця ён і паказаў крыху горшы за леташні вынік. «Серабро» заваяваў, дарэчы, у другі раз з моманту правядзення такіх спаборніцтваў, У.П. Саскевіч, а бронзавы кубак быў уручаны Д.А.Кудзельку.


Усе прызёры таксама атрымалі каштоўныя падарункі ад арганізатараў стралковага мнагаборства. Разам з тым, было вырашана крыху парушыць традыцыю і на сёлетніх спаборніцтвах адзначыць спецыяльным дыпломам самага актыўнага паляўнічага: ім быў прызнаны А.А.Дзядзюн, якому ў адрозненне ад мінулага года зараз не пашчасціла трапіць у лік пераможцаў.


Пасля падліку агульнакамандных ачкоў зноў перамога аказалася за калектывам пружанскіх паляўнічых, якія ў чарговы раз будуць абараняць гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Другое і трэцяе месца паміж сабой падзялілі каманды з Мокрага і Зеляневіч.
Алег СІДАРЭНКА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якраз напярэдадні абвяшчэння пажаранебяспечнага перыяду раённая структурная арганізацыя «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў» паспела правесці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика