Кэтрын Эштан: Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана — перашкода міжнароднаму гандлю
17.06.2010 13:49
—
Новости Мира
|
З такой заявай перад дэпутатамі Еўрапарламента выступіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па міжнародных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Эштан адзначыла, што запланаванае Расіяй, Беларуссю і Казахстанам мытнае аб’яднанне можа пашкодзіць міжнароднаму гандлю і, як следства, стаць перашкодай для ўступлення гэтых краін у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Паводле Эштан, звычайна ЕС не мае праблем з мытнымі аб’яднаннямі, аднак Брусэль не можа не хваляваць, калі падобныя саюзы пачынаюць перашкаджаць гандлю, а не развіваць яго. Менавіта гэта, лічыць Эштан, бачыцца ў выпадку з меркаваным Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такой заявай перад дэпутатамі Еўрапарламента выступіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па міжнародных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Эштан адзначыла, што...
|
|