“Акцыя 31” ў Расеі. Дзясяткі затрыманых
02.08.2010
—
Новости Мира
|
У Маскве і Санкт-Пецярбургу адбыліся несанкцыянаваныя акцыі апазыцыі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ, у якіх, па дадзеных міліцыі, ўзялі ўдзел каля 300 чалавек.
Але па ацэнках прадстаўнікоў апазыцыі , толькі ў акцыі на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве прынялі ўдзел больш за 500 чалавек. Як сказаў журналістам Барыс Нямцоў, яго "спрабуюць абвінаваціць па артыкуле 19/03" непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі ", пакараньне 15 сутак". Акцыі і пікеты ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі прайшлі ў суботу і ў іншых гарадах Расеі. Паведамляецца аб пікетах і мітынгах ва Ўладзівастоку, Екацярынбурзе, Кургане, Стаўрапалі, Чалябінску і Петразаводску. Расейская апазіцыя ўжо даволі даўно праводзіць кожны месяц, у якім ёсьць 31-е чысло, публічныя акцыі з мэтай нагадаць уладам і грамадзтву пра артыкул 31 Канстытуцыі РФ,які дэкляруе права грамадзянаў на мірныя сходы. Да гэтага часу падобныя спробы нязьменна заканчваюцца ўжываньнем сілы і затрыманьнямі ўдзельнікаў. Мітынг "Руху-31" на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве 31траўня быў разагнаны асабліва жорстка, што выклікала пратэсты праваабаронцаў і нават запыт з Дзярждумы адносна правамернасці дзеяньняў міліцыянтаў. У ГУУС Масквы заявілі, што за гэтай нагоды вядзецца службовая праверка, аднак аб яе выніках пакуль нічога невядома. Напярэдадні акцыі 31 ліпеня прэзыдыюм грамадзкага савета пры ГУУС Масквы, куды ўваходзяць рэдактары СМІ, праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, запатрабаваў ад міліцэйскага кіраўніцтва "мінімізаваць гвалт" у дачыненьні да дэманстрантаў і не затрымліваць шараговых удзельнікаў акцыі і журналістаў,
Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве і Санкт-Пецярбургу адбыліся несанкцыянаваныя акцыі апазыцыі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ, у якіх, па дадзеных міліцыі, ўзялі ўдзел каля 300...
|
|