Чылійскія шахцёры вяртаюцца з палону. 21.by

Чылійскія шахцёры вяртаюцца з палону

13.10.2010 12:15 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Чылі ідзе аперацыя па выратаванні 33 гарнякоў, якія апынуліся ў пастцы на глыбіні 700 метраў пасля абвальвання шахты.

Першыя чатыры чалавекі былі паднятыя без здарэнняў. За работай ратавальнікаў сочаць больш за тысячу журналістаў, па тэлеканалах ідзе прамая трансляцыя. Аперацыя прадоўжыцца каля двух дзён.

Фота Reuters.

Шахцёры былі ў палоне на глыбіні 700 метраў 69 сутак. Капсулу з першым гарняком — 31-гадовым Фларэнсіа Авалоса — ратавальнікі сустрэлі радаснымі крыкамі. Пару хвілін спатрэбілася, каб вызваліць яго з капсулы.

Праз гадзіну вызвалілі 39-гадовага Марыа Сепульведа. Ён быў узняты на паверхню за 16 хвілін. Такім чынам, капсула рухалася з хуткасцю прыкладна 70 метраў у секунду. Трэцім стаў Хуан Ільянэс. А яшчэ праз гадзіну на паверхню выйшаў 23-гадовы Карлас Мамані.

З самага пачатку аперацыі каля шахты дзяжурыў прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньеру разам з жонкай.

Яны абдымаліся з кожным вызваленым гарняком. У перапынках прэзідэнт прыходзіў у вялікі намёт, дзе чакалі сваіх родных сем’і гарнякоў, каб падтрымаць людзей.

Аперацыя па выратаванні вельмі небяспечная. Адбыцца можа ўсё, што заўгодна — ад новага абвалу, да панічнай рэакцыі гарнякоў, якія могуць пашкодзіць выратавальную капсулу знутры.

Вялікая ўвага надаецца здароўю шахцёраў.

Некаторы час ім давядзецца насіць шчыльна прылеглыя да скуры сонечныя акуляры — за два месяцы пад зямлёй іх вочы адвыклі ад яркага святла.

Людзям давялося апранаць цёплыя курткі, так як унізе было каля 30, а на паверхні цяпер каля 3 градусаў. За пару дзён перад ўзняццем шахцёры селі на спецыяльную вадкую дыету, распрацаваную спецыялістамі NASA, а перад пагрузкай у капсулу выпілі аспірын, які дапаможа знізіць наступствы ад змены ціску. Таксама кожнаму апранаецца адмысловы пас, які сочыць за фізічнымі паказчыкамі, у тым ліку ціскам і пульсам.

Мяркуецца, што першымі будуць выратаваныя ўсе здаровыя гарнякі. Затым ратавальнікі і лекары будуць з асцярогай паднімаць тых, у каго ў зняволенні развіліся хваробы. Каля 10 чалавек пакутуюць ад гіпертаніі, цукровага дыябету, стаматалагічных і скурных інфекцый. А апошнім у пячоры застанецца начальнік змены, 54-гадовы Луіс Урсуа, які, як капітан карабля, развітаецца з золатаздабываючай шахтай. Улады ўжо прынялі рашэнне канчаткова закрыць яе.

Падзяліцца навіной: 
АП, паводле газета.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новых герояў сустракае ўся краіна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика